БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Расійская імперыя'

Артыкулы па тэме ‘Расійская імперыя’

Kowkiel, Lilia. Prywatne księgozbiory na Grodzieńszczyźnie w pierwszej połowie XIX wieku. (Ларыса Доўнар)


Kowkiel, Lilia. Prywatne księgozbiory na Grodzieńszczyźnie w pierwszej połowie XIX wieku. Kraków, Wydawnictwo Naukowe Akademii Pedagogicznej, 2005. 221 s., ill., mapa.

Знакаміты англійскі бібліяфіл Рычард дэ Бёры, завяршаючы ў канцы свайго жыцця трактат аб любові да кніг „Філабіблон“ (1345 г.), пісаў: „Усё на свеце разбураецца і чахне ад часу, і тых, каго нараджае Сатурн, ён жа нястомна паглынае. Уся слава зямлі была б беспаваротна забыта, калі б не паклапаціўся ўсявышні пра сsродкі выратавання — пра кнігі. <…> Замкі могуць зраўняцца з зямлёй, непераможныя некалі дзяржавы могуць загінуць. Не дадзена ні каралям, ні папам увекавечыць сябе так, як гэта будзе зроблена ў кнізе“.
Чытаць далей →

Ірэна Кадульская. Формы тэатральнага жыцця ў Полацкай Акадэміі (1812—1820)


Пачынаючы ад дзвюх першых пастановак, здзейсненых у 1585 г., тэатр Полацкага калегіума спрыяў адукацыі сваіх вучняў і завязваў лучнасць з шырэйшаю публікай. Агулам кажучы, можна вылучыць тры прасторы, у якіх відовішчы і спектаклі тэатральнага характару прадстаўляліся публіцы: прастора грамадска адкрытая — сакральная і гарадская; прастора тэатра — грамадска ерархізаваная, даступная для за­прошаных; і прыватная прастора — вясковая сядзіба Ордэна.

Гэтыя прасторы адрозніваліся мэтамі пастаноўкі, формай і абсягам камунікацыі з рэцыпіентамі. Праблема адрозненняў тычыцца і мастацкіх аспектаў — тыпу і мадэлі рэпертуару, выбару мовы і спосабаў інсцэнізацыі. Прасторавая адменнасць спараджае таксама сацыялагічныя пытанні — пра сацыяльную дыферэнцыяцыю публікі, што напаўняла кожную з гэтых трох прастораў.
Чытаць далей →

Geier, Wofgang. Russische Kulturgeschichte in diplo­ma­ti­schen Reise­berichten aus vier Jahrhunderten (Уладзімір Канановіч)


GEIER, WOLFGANG. Russische Kulturgeschichte in diplo­ma­ti­schen Reiseberichten aus vier Jahrhunderten: Sigmund von Herberstein, Adam Olearius, Friedrich Christian Weber, August von Haxthausen. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2004. 208 s. (Studien der Forschungsstelle Ost­mittel­europa an der Universität Dortmund, Bd. 37)

Праца знанага нямецкага даследчыка Вольфганга Гаера з’яўляецца вынікам даследаванняў, што праводзіліся аўтарам сумесна з ягонымі студэнтамі, магістрантамі і дактарантамі на семінарскіх занятках па параўнальнай культурнай гісторыі краін і народаў Паўднёва–Ўсходняй, Усходняй і Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, а таксама на семінарах па вывучэнні вобразаў сябе і вобраза чужога ў еўрапейскай гісторыі. На занятках асаблівая ўвага аддавалася такім пытанням, як змест і форма гістарычна–грамадскага працэсу пошуку ўласнай ідэнтычнасці, гістарычная памяць і свет ўяўленняў.
Чытаць далей →

Носов, Борис В. Установление российского господства в Речи Посполитой 1756—1768 гг. (Яўген Анішчанка)

НОСОВ, БОРИС В. Установление российского господства в Речи Посполитой 1756—1768 гг. Москва: Индрик, 2004. 728 с.

Назва кнігі досыць трапна перадае яе змест. Аўтар — намеснік дырэктара Інстытута Славяназнаўства Расійскай акадэміі навук — паставіў на мэце спецыяльна даследаваць галоўныя этапы палітыкі Расіі ў Рэчы Паспалітай з пачатку Сямі­гадовай вайны да атрымання ёю на сойме 1767—1768 г. ролі гаранта польской канстытуцыі. Праца падзелена на дзве часткі (мяжой якіх з’яўляецца сойм 1766 г., калі Расіі не ўдалося адразу рэалізаваць свае планы) і 16 раздзелаў (глаў).
Чытаць далей →

Eriksonas, Linas. National heroes and national identities. Scotland, Norway and Lithuania (Андрэй Катлярчук)


Eriksonas, Linas. National heroes and national identities. Scotland, Norway and Lithuania. P. I. E. Peter Lang, Brussels, 2004. 320 s.

Манаграфія, якая выйшла ў сталіцы Еўрасаюзу, ёсць 26–м томам серыі „Пярэстая Еўропа“, аўтарамі якой з’яўляюцца гісторыкі розных краінаў. Яе аўтар Лінас Эрыксонас працуе ва універсітэце Глэморган (Вялікая Брытанія) і належыць да новай генерацыі літоўскіх гісторыкаў, што атрымалі адукацыю і абаранілі дысертацыі на Захадзе. Эрыксонас нарадзіўся ў Вільні, cкончыў Пражскі Карлаў універсітэт і дактарантуру Абердынскага універсітэта (Шатландыя). Валоданне сучаснай метадалогіяй і шэрагам замежных моваў вызначылі тэму першай кнігі маладога вучонага, якая паўстала з абароненай ім дысертацыі. Галоўная мэта працы — паказаць, як стваралася, а потым уплывала на пабудову этнічнай свядомасці шатландцаў, нарвежцаў і літоўцаў галерэя нацыянальных герояў.
Чытаць далей →

Solak, Zbigniew. Między Polska a Litwą. Życie i działalność Michała Römera (Алесь Смалянчук)


Solak, Zbigniew. Między Polska a Litwą. Życie i działalność Michała Römera. 1880—1920. Kraków, 2004.  484 s.

Міхал Ромэр (1880—1945) — юрыст, публiцыст, навуковец, грамадскi i палiтычны дзеяч — у пэўным сэнсе быў адным з апошніх грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ён на пачатку ХХ ст. быццам акумуляваў дух г.зв. „ліцвінскага сепаратызму“ часоў Рэчы Паспалітай і ва ўмовах нацыянальнага Адраджэння народаў былога ВКЛ сфармуляваў асноўныя прынцыпы „краёвай ідэалогіі“. Яе падмуркам стала ідэя яднання розных народаў пад сцягам агульнага змагання за інтарэсы Краю (г.зн. земляў колішняга ВКЛ). Яно павінна было прывесці да фармавання нацыі дзяржаўнага (грамадзянскага) тыпу і адраджэння Вялікага Княства Літоўскага як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы.

Аналізаваць жыццё першага „краёўца“ і апошняга грама­дзяніна ВКЛ складана, бо ягонай характэрнай рысай быў дуа­лізм. М.Ромэр належаў да г.зв „літоўскіх палякаў“, паходжанне і гістарычная памяць якіх былі звязаныя з гістарычнай Літвой, а культурная прыналежнасць — з Польшчай. Якраз гэты дуалізм адлюстраваўся ў назве кнігі („Паміж Польшчай і Літвой“).
Чытаць далей →

Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. Выбраныя творы (Аляксей Каўка)


АНТОН ЛУЦКЕВІЧ. Да гісторыі беларускага руху. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментар, анатаваны індэкс імёнаў АНАТОЛЯ СІДАРЭВІЧА. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. 287 с.

Ідэолаг, палітык–практык, нацыянальны асветнік — гэтая буйная фігура гісторыі Беларусі пасля працяглага забыцця, прапагандысцкага шальмавання як «буржуазнага нацыяналіста», нават «нацыянал–фашыста» (выкрывальных інвектыў не пералічыць) вернута ў грамадзянскае і творчае жыццё Беларусі. Узрастае ўвага да імёнаў Луцкевічаў з боку гісторыкаў, філосафаў, літаратуразнаўцаў, іншых рупліўцаў новага кірунку ў беларускай гуманістыцы — луцкевічазнаўства. Антону Луцкевічу адведзены спецыяльны раздзел у найноўшым 4–тамовым акадэмічным выданні па гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.[1] Несумненным унёскам у гэты кірунак з’яўляецца і ўступны (не ва ўсім бясспрэчны, пра што ніжэй) артыкул укла­дальніка рэцэнзаванага выдання Анатоля Сідарэвіча «Антон Луцкевіч і гісторыя беларускага руху». У ім дэтальна разгледжана і роля Луцкевіча ў беларускім руху, і асвятленне гэтай праблемы ім самім у сваіх працах. Вышэй усялякай пахвалы вывераны каментар і анатаваны паказнік імёнаў, якія істотна дапаўняюць і ўзбагачаюць змест кнігі.
Чытаць далей →

Марына Сакалова. Пра метадалогію вывучэння гісторыі грамадскіх рухаў ХIХ ст.


Пры апісанні грамадскіх рухаў гістарычная навука назапашвае пэўную колькасць паняццяў і катэгорый, змест якіх павінны быць вызначаны агульнапрынятым спосабам. У айчыннай гістарыяграфіі гэтая працэдура ажыццяўляецца, галоўным чынам, праз пералік феноменаў, якія, па меркаванні розных аў­тараў, маюць да іх дачыненне. Безумоўна, такім чынам забяспеч­­ваецца эмпірычная рэферэнтнасць паняццяў. Але ў кожным выпадку эмпірычныя веды апісваюць толькі пэўны аспект існавання аб’екта, даюць толькі адну прадметную праекцыю. Такім чынам, запас канкрэтна–гістарычных ведаў расце, але прырост надзейных ведаў аб узаемaсувязі дэталяў за гэтым ростам не па­спявае. Чытаць далей →

Łatyszonek, Oleg; Mironowicz, Eugeniusz. Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku (Захар Шыбека)


Łatyszonek, Oleg; Mironowicz, Eugeniusz. Historia Białorusi
od połowy XVIII do końca XX wieku. Białystok, 2002. 330.

Дапаможнік нашых калегаў з Беластока Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча, выдадзены на сродкі Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы, адпавядае дзяржаўнай праграме вывучэння беларускай тэматыкі ў сярэдніх і няпоўных сярэдніх школах былога Беластоцкага ваяводства. У ім выклад найноўшай гісторыі пачынаецца ад сярэдзіны ХVIII cт. і даводзіцца да 2002 г. Аўтараў не задавальняе агульнапрынятае ў беларускай і ў польскай гістарыяграфіі правіла пачынаць новы этап у гісторыі абедзвюх краін з 1795 г., даты апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Яны лічаць гэты рубеж неадэкватным для гісторыі Беларусі, спасылаючыся на тое, што паглынанне Расіяй беларускіх земляў пачыналася яшчэ з часоў Елізаветы, якая прэтэндавала на ўсходнюю Беларусь, і доўжылася да 1815 г., а таму 1795 г. не быў у гэтым працяглым працэсе вызначальным. Галоўным у выдзяленні новага этапу было не гэта, а тое, што з сярэдзіны ХVIII ст. пачыналася рашучая мадэрнізацыя Рэчы Паспалітай і Расіі, Беларусь жа апынулася перад выбарам польскага або расійскага ўзору гэтай мадэрнізацыі (10—11). На думку аўтараў, у акрэслены імі перыяд якраз і адбывалася цывілізацыйнае аддаленне Беларусі ад Польшчы і фармаванне сучаснай беларускай нацыі (11). У прыведзеных разважаннях шмат слушнага. Праблематычна толькі звязваць узнікненне сучаснай беларускай нацыі з яе аддаленнем ад Польшчы, бо супадзенне гэтае выключна фармальнае, а не сутнаснае. Без сувязі з Польшчай узнікненне сучаснай беларускай нацыі было б немагчымым. Разам з прыпыненнем сувязяў Беларусі з Польшчай у часы „савецкай жалезнай заслоны“ прыпыняўся і нацыятворчы працэс. Хоць нейкі ўплыў Польшчы заставаўся і тады. Сувязь Беларусі з Польшчай пацвярджаецца ўсім зместам кнігі. Таму гэта, думаю, не пазіцыя аўтараў, а, хутчэй, недакладны выраз.
Чытаць далей →

Remy, Johannes. Higher Education and National Identity: Polish Student Activism in Russia 1832—1863 (Наталля Анофранка)


Remy, Johannes. Higher Education and National Identity. Polish Student Activism in Russia 1832—1863. Helsinki, 2000. 380.

Кніга Ёганэса Рэмі, прысвечаная праблеме нацыянальнай ідэнтычнасці і складванню нацыянальнай самасвядомасці так званых „польскіх“ студэнтаў у расійскіх універсітэтах, стала вынікам грунтоўных даследаванняў архіўных матэрыялаў Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы, пра што сведчыць спіс выкарыстаных крыніц. Як вядома, у рэчышчы рэпрэсіўных захадаў расій­скага ўрада пасля паўстання 1830—1831 г. адбылося закрыццё ўсіх „польскіх“ вышэйшых навучальных установаў, сярод якіх універсітэты ў Варшаве і Вільні, а таксама ліцэй у Крамянцы. У выніку, на тэрыторыі, заселенай палякамі (маюцца на ўвазе заходнія губерні Расійскай імперыі), не засталося свецкіх вышэйшых навучальных установаў, і гэтае становішча захоўвалася да 1848 г., калі быў адкрыты Горы–Горацкі Земляробчы інстытут.
Чытаць далей →

Пра месца палякаў у навачаснай гісторыі Беларусі (Станіслаў Рудовіч)


* Смалянчук, Аляксандр Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / Пад рэд. С.Куль-Сяльверставай. Гродна: ГрДУ, 2001. 322 с.

Перапісам 1897 г. на тэрыторыі пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай, Віцебскай і Магілёўскай) было зафіксавана 424,2 тыс. чалавек (5% насельніцтва рэгіёна), якія лічылі сваёй роднай мовай польскую. На тэрыторыі, прыкладна адпаведнай сучаснай Рэспубліцы Беларусь, жылі 156,5 тыс. (2,4%) польскамоўных насельнікаў. Але гэта — мінімальныя лічбы, якія акрэсліваюць самае ўстойлівае „нацыянальнае ядро» мясцовай польскай супольнасці. Рэальна польская прысутнасць на беларускіх землях была прыкметна большай, бо пад польскім асіміляцыйным уплывам у той або іншай ступені знаходзілася вялікая частка беларускамоўных каталікоў, з-за чаго ў максімальным выражэнні колькасць „польскага элемента» на Беларусі магла дасягаць 838,9 тыс. чалавек (13% насельніцтва). Чытаць далей →

Пытанні на заўтра (Алесь Смалянчук)


Хачу павіншаваць калегу з выдатнай рэцэнзіяй. Больш грунтоўнага разбору маіх тэкстаў яшчэ не было. Калі я правільна зразумеў рэцэнзента, ён не адвяргае самую канцэпцыю працы, хоць выказвае некалькі вельмі істотных заўвагаў і ставіць шэраг прынцыповых пытанняў.

Першая заўвага датычыць «рабочага » вызначэння нацыі. Вось яно: нацыя — гэта сацыяльная група, прасякнутая нацыянальнай свядомасцю, складовымі якой з’яўляюцца ўсведамленне супольнасці інтарэсаў, адметнасці ўласнай культуры, мовы, рэлігіі і палітычнай гісторыі, уяўленне пра ўласную этнічную тэрыторыю. Пры гэтым, каб быць нацыяй, дастаткова мець адну альбо болей з пералічаных характэрных якасцяў. Як лічыць рэцэнзент, гэтае паняцце не працуе ў дачыненні да названага перыяду, а выраз „каб быць нацыяй, дастаткова мець адну альбо болей з пералічаных характэрных якасцяў» дазваляе, напрыклад, аднесці да нацыі ўсіх каталікоў Еўропы.
Чытаць далей →

Андрэй Пятчыц. Пашырэнне праваслаўя ў Беларусі ў сярэдзіне — другой палове ХIХ ст.

Входит некто православный,
Говорит: Теперь я главный!
І.Бродскі

У папулярнай расійскамоўнай літаратуры мінулага стагоддзя падзеі, звязаныя з умацаваннем і распаўсюджваннем праваслаўя на тэрыторыі Паўночна-Заходніх губерняў, звычайна падаюцца як нейкае адзінае і маналітнае парыванне «отчужденной братии» да вытокаў сваёй гісторыі і культуры. На самай жа справе гэты працэс меў намнога больш складаны і шматгранны характар. Апрача прызнання выразных поспехаў у распаўсюджванні праваслаўя на гэтых землях, ён выклікаў супярэчнасці і сумненні не толькі ў дэмакратычна скіраваных колах грамадства, але і ў асяродку непасрэдных выканаўцаў імперскай палітыкі. «Добраахвотнае» вяртанне мясцовых жыхароў-уніятаў ва ўлонне расійскай праваслаўнай царквы ў 1839 г. было, па сутнасці, толькі пачаткам цэлага шэрагу мерапрыемстваў, скіраваных на фактычнае ўсталяванне праваслаўя ў краі. Чытаць далей →