РОДЭВАЛЬД, ШТЭФАН. “Пра Полацкую Венецыю”. Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай (Сярэднявечча, ранні Новы час, XIX ст. – да 1914 г.). Мінск: Лімарыус, 2020. 632 с. (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”, 30)
Пасля выдання кнігі амерыканскага палітолага Роберта Дэвіда Патнэма “Making democracy work: Civic traditions in Modern Italy” (1993) сусветная гуманітарыстыка “адкрыла” для сябе новыя гарызонты даследавання “сацыяльнага капіталу” гарадскіх супольнасцяў без прывязкі да канкрэтнага кейса, абмежаванага ў часе і прасторы [1]. Сапраўды, “публічная сфера”, традыцыі кааперацыі, “палітычная рэальнасць”, нормы мiжгрупавой інтэракцыі і гарызантальныя сувязі часам вызначаюцца больш аб’ектыўна і змяняюцца больш марудна, чым спекулятыўныя “эпохі” ў духy Леапольда фон Ранке. З такой перспектывы доўгага трывання (longue durée) прафесар Ляйпцыгскага ўніверсітэта Штэфан Родэвальд упершыню паставіў пытанне пра калектыўныя дзеянні ў Полацку на працягу амаль тысячы гадоў (IX ст. – 1914 г.). Чытаць далей →