БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Гістарычная навука ў суседзяў'

Артыкулы па тэме ‘Гістарычная навука ў суседзяў’

Eriksonas, Linas. National heroes and national identities. Scotland, Norway and Lithuania (Андрэй Катлярчук)


Eriksonas, Linas. National heroes and national identities. Scotland, Norway and Lithuania. P. I. E. Peter Lang, Brussels, 2004. 320 s.

Манаграфія, якая выйшла ў сталіцы Еўрасаюзу, ёсць 26–м томам серыі „Пярэстая Еўропа“, аўтарамі якой з’яўляюцца гісторыкі розных краінаў. Яе аўтар Лінас Эрыксонас працуе ва універсітэце Глэморган (Вялікая Брытанія) і належыць да новай генерацыі літоўскіх гісторыкаў, што атрымалі адукацыю і абаранілі дысертацыі на Захадзе. Эрыксонас нарадзіўся ў Вільні, cкончыў Пражскі Карлаў універсітэт і дактарантуру Абердынскага універсітэта (Шатландыя). Валоданне сучаснай метадалогіяй і шэрагам замежных моваў вызначылі тэму першай кнігі маладога вучонага, якая паўстала з абароненай ім дысертацыі. Галоўная мэта працы — паказаць, як стваралася, а потым уплывала на пабудову этнічнай свядомасці шатландцаў, нарвежцаў і літоўцаў галерэя нацыянальных герояў.
Чытаць далей →

Solak, Zbigniew. Między Polska a Litwą. Życie i działalność Michała Römera (Алесь Смалянчук)


Solak, Zbigniew. Między Polska a Litwą. Życie i działalność Michała Römera. 1880—1920. Kraków, 2004.  484 s.

Міхал Ромэр (1880—1945) — юрыст, публiцыст, навуковец, грамадскi i палiтычны дзеяч — у пэўным сэнсе быў адным з апошніх грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ён на пачатку ХХ ст. быццам акумуляваў дух г.зв. „ліцвінскага сепаратызму“ часоў Рэчы Паспалітай і ва ўмовах нацыянальнага Адраджэння народаў былога ВКЛ сфармуляваў асноўныя прынцыпы „краёвай ідэалогіі“. Яе падмуркам стала ідэя яднання розных народаў пад сцягам агульнага змагання за інтарэсы Краю (г.зн. земляў колішняга ВКЛ). Яно павінна было прывесці да фармавання нацыі дзяржаўнага (грамадзянскага) тыпу і адраджэння Вялікага Княства Літоўскага як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы.

Аналізаваць жыццё першага „краёўца“ і апошняга грама­дзяніна ВКЛ складана, бо ягонай характэрнай рысай быў дуа­лізм. М.Ромэр належаў да г.зв „літоўскіх палякаў“, паходжанне і гістарычная памяць якіх былі звязаныя з гістарычнай Літвой, а культурная прыналежнасць — з Польшчай. Якраз гэты дуалізм адлюстраваўся ў назве кнігі („Паміж Польшчай і Літвой“).
Чытаць далей →

Да 90–годдзя прафесара Юліюша Бардаха (Марцэлі Косман)

Юліюш Бардах — славуты польскі вучоны, даследнік праўнай, гістарычнай і палітычнай культуры, прызнаны аўтарытэт у колах як юрыстаў, так і гісторыкаў — нарадзіўся ў Адэсе 3 лістапада 1914 г. Больш за 20 гадоў таму, пад час ганаровай урачыстасці, прысвечанай 70–годдзю Майстра ды 50–годдзю яго творчасці, у запоўненай цераз край зале Рэктара Брудзіньскага ў Казіміравым палацы Варшаўскага універсітэта, юбіляр выказаўся са сваёй знакамітай вытанчанасцю: „У навуковым асяроддзі пануе перакананне, быццам павага і ўшанаванні з’яўляюцца не столькі вынікам творчага даробку і працоўнага ўнёску, колькі дасягненнем сталага веку. Замацаваліся дзве круглыя даты: шасцідзесяці– і сямідзесяцігоддзе. Пазнейшыя, беручы пад увагу сярэднюю працягласць жыцця — прывілей абраных“.
Чытаць далей →

Алесь Смaлянчук. У пошуках ворага польскай нацыі


* Winnicki, Zdzisław Julian. Współczesna doktryna i historiografia biało­ruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości. Wrocław, 2003. 621 s.

Польска–беларускія адносіны ніколі не набывалі такой вастрыні і напружанасці як, напрыклад, польска–літоўскія ў 20—30–я г. ХХ ст. ці польска–ўкраінскія пад час Другой сусветнай вайны. Аднак і яны перыядычна азмрочваліся канфліктамі, прычынай якіх найчасцей было нежаданне або няздольнасць зразумець іншы бок. Пра ўсё гэта красамоўна сведчыць складаны лёс польскай супольнасці ў Беларусі і беларускай — у Польшчы. Праўда, ацэньваючы пазіцыю беларускага боку, трэба ўлічваць, што на працягу большай часткі мінулага стагоддзя нацыянальную палітыку на беларускіх землях вызначала не эліта беларускай нацыі, а засланыя з Масквы чыноўнікі, якія рупліва ажыццяўлялі праграму стварэння „савецкага народа“. Зрэшты, цалкам самастойным не было таксама кіраўніцтва ПНР. Чытаць далей →

Яраслаў Панэк. Чэшская гістарыяграфія на мяжы ХХ—ХХI ст.


1. Уводзіны

На схіле ХХ ст. — 10—12 верасня 1999 г. — ва ўсходнечэшскім горадзе Градэц–Кралавэ адбыўся VIII з’езд чэшскіх гісторыкаў[1]. У шэрагу падобных сустрэч градэцкі кангрэс належыць да найбольш дынамічных і дыскусійна багатых паседжанняў. З аднаго боку таму, што з нагоды дзесятых угодкаў „акса­мітнай рэвалюцыі“ і канца стагоддзя само сабою напрошвалася пэўнае падагульненне, а з другога боку таму, што з’езд адбываўся ў час, калі вялікая частка чэшскага грамадства адчувала моцную незадаволенасць эканамічным і палітычным развіццём краіны. Гэтыя акалічнасці дадалі кангрэсавым паседжанням пэўнае напружанне, якое адбілася ўжо ў перадз’ездавых палемі­ках на старонках пражскай прэсы[2].
Чытаць далей →

Łatyszonek, Oleg; Mironowicz, Eugeniusz. Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku (Захар Шыбека)


Łatyszonek, Oleg; Mironowicz, Eugeniusz. Historia Białorusi
od połowy XVIII do końca XX wieku. Białystok, 2002. 330.

Дапаможнік нашых калегаў з Беластока Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча, выдадзены на сродкі Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы, адпавядае дзяржаўнай праграме вывучэння беларускай тэматыкі ў сярэдніх і няпоўных сярэдніх школах былога Беластоцкага ваяводства. У ім выклад найноўшай гісторыі пачынаецца ад сярэдзіны ХVIII cт. і даводзіцца да 2002 г. Аўтараў не задавальняе агульнапрынятае ў беларускай і ў польскай гістарыяграфіі правіла пачынаць новы этап у гісторыі абедзвюх краін з 1795 г., даты апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Яны лічаць гэты рубеж неадэкватным для гісторыі Беларусі, спасылаючыся на тое, што паглынанне Расіяй беларускіх земляў пачыналася яшчэ з часоў Елізаветы, якая прэтэндавала на ўсходнюю Беларусь, і доўжылася да 1815 г., а таму 1795 г. не быў у гэтым працяглым працэсе вызначальным. Галоўным у выдзяленні новага этапу было не гэта, а тое, што з сярэдзіны ХVIII ст. пачыналася рашучая мадэрнізацыя Рэчы Паспалітай і Расіі, Беларусь жа апынулася перад выбарам польскага або расійскага ўзору гэтай мадэрнізацыі (10—11). На думку аўтараў, у акрэслены імі перыяд якраз і адбывалася цывілізацыйнае аддаленне Беларусі ад Польшчы і фармаванне сучаснай беларускай нацыі (11). У прыведзеных разважаннях шмат слушнага. Праблематычна толькі звязваць узнікненне сучаснай беларускай нацыі з яе аддаленнем ад Польшчы, бо супадзенне гэтае выключна фармальнае, а не сутнаснае. Без сувязі з Польшчай узнікненне сучаснай беларускай нацыі было б немагчымым. Разам з прыпыненнем сувязяў Беларусі з Польшчай у часы „савецкай жалезнай заслоны“ прыпыняўся і нацыятворчы працэс. Хоць нейкі ўплыў Польшчы заставаўся і тады. Сувязь Беларусі з Польшчай пацвярджаецца ўсім зместам кнігі. Таму гэта, думаю, не пазіцыя аўтараў, а, хутчэй, недакладны выраз.
Чытаць далей →

Ruthenica. Том I (Генадзь Семянчук)


Ruthenica. Том I / Відповедальні редактори: Володимир Ричка, Олексій Толочко. Київ, 2002. 185.

У ўкраінскай гістарыяграфіі з’явіўся новы выдавецкі праект Ruthenica — навуковы зборнік Інстытута гісторыi Ўкраіны НАН Украіны, прысвечаны праблемам гісторыі, культуры, археалогіі і этналогіі ўкраінскага Сярэднявечча, а канкрэтней — праблемам перыяду Кіеўскай Русі. Амаль занядбаны ў савецкія часы ва Ўкраіне (у Беларусі сітуацыя была яшчэ горшая), гэты навуковы кірунак апошнім часам перажывае відавочнае адраджэнне. І гэта пры тым, што перыяду Кіеўскай Русі прысвечана настолькі вялікая колькасць разнастайных вузкапрафесійных выданняў, што новы праект, здавалася, будзе мець значныя цяжкасці. Аднак ужо першы том гэтага зборніка, рэдагаванага спецыялістамі высокага ўзроўню Ўладзімірам Рычкам і Аляксеем Талочкам, сведчыць пра вялікія магчымасці ў вывучэнні ранняга Сярэднявечча Ўсходняй Еўропы. Тут бачыцца адразу два слушных і перспектыўных арганізацыйных моманты з боку рэдактараў: 1) інтэрдысцыплінарнасць — пад адной вокладкай аб’ядноўваюцца гісторыкі, археолагі, этнолагі, антраполагі, лінгвісты і інш.; 2) інтэрнацыянальнасць — побач з украінскімі даследчыкамі друкуюцца расійскія і беларускія. Таксама добрым знакам з’яўляецца аб’яднанне сталых і вядомых навукоўцаў з маладымі, пачаткоўцамі. Плюсам праекта таксама можна лічыць яго пэўны дэмакратызм, г.зн. друкаванне тэкстаў і аўтараў розных метадалагічных поглядаў і пазіцый на родных мовах.
Чытаць далей →

Хорошкевич, Анна Л. Россия в системе международных отношений середины XVI века (Андрэй Янушкевіч)


Хорошкевич, Анна Л. Россия в системе между­­народных отношений середины XVI века. Москва, 2003. 621.

Зусім нядаўна з друку выйшла так доўгачаканая ў навуковых колах новая кніга знанай маскоўскай даследчыцы Ганны Харашкевіч, першапачатковы варыянт якой быў гатовы яшчэ ў сярэдзіне 90–х г. Выходзіць, на шляху да выдання гэтую кнігу чакалі немалыя цяжкасці, што пацвердзіла і сама шаноўная аўтарка. На шчасце, цяпер мы можам азнаёміцца з грунтоўным па аб’ёме даследаваннем, прысвечаным тэматыцы міжнародных адносін у Ўсходняй Еўропе сярэдзіны XVI ст. Трэба прызнаць, што манаграфічныя працы па знешнепалітычнай гісторыі краін гэтага рэгіёну (а значыць — і Вялікага Княства Літоўскага) выходзяць вельмі рэдка. З расійскіх публікацый як найбліжэйшую па часе з’яўлення можна ўзгадаць цікавую, хоць і неадназначную працу І. Б. Грэкава[1], з польскіх — грунтоўныя, але ўжо не задавальняючыя цяпер апрацаванні Я. Натансона–Лескага[2]. Акра­мя іх, нельга, безумоўна, абысці ўвагай фундаментальныя даследаванні навукова–біяграфічнага жанру Ю. Ясноўскага і найноўшае — Г. Гралі, у якім пытанні знешняй палітыкі знаходзяцца на першым месцы[3]. Таму манаграфія Г. Харашкевіч наспела да выдання ўжо хоць бы з ненасычанасці гістарыяграфічнай прасторы інфармацыяй на тэму міжнародных адносін і знешняй палі­тыкі паасобных дзяржаў рэгіёну ў перыяд ранняга Новага часу. Чытаць далей →

In memoriam

Вітаўтас Раўдзялюнас
(2.II.1930—4.V.2002)

З cупольнасцi гісторыкаў старажытнага літоўскага права раней часу адышоў Вітаўтас Раўдзялюнас — адзін з найлепшых яго даследчыкаў, выдавец і знаўца крыніцаў Вялікага Княства Літоўскага, таленавіты педагог і літоўскі патрыёт. Аптыміст, заўсёды поўны сілаў, памёр раптоўна, не рэалізаваўшы ўсіх сваіх планаў і намераў. Не стала выбітнага прадстаўніка літоўскай гістарычнай навукі другой паловы ХХ стагоддзя — эрудыта, адданага не толькі навуцы, але і сваім вучням.

Вітаўтас Раўдзялюнас прыйшоў на свет 2 лютага 1930 г. у вёсцы Падаляй, воласці Жасляй, у павеце Кайшадорай. Быў адным з сямі дзяцей у сялянскай сям’і. Бацькі мелі каля 45 га зямлі, у тым ліку каля 30 га лесу. У 1946 г. бацька і брат былі зняволеныя савецкай уладай, а ў 1948 г. ужо ўсю сям’ю вывезлі ў Сібір, у Краснаярскі край. У высылцы будучы даследчык працаваў дрывасекам і пастухом, там жа атрымаў атэстат сталасці. Потым пераехаў у Іркуцк, дзе скончыў тэхнікум фізічнай культуры. Працаваў настаўнікам, трэнерам, актыўна займаўся спортам — стаў нават чэмпіёнам Казахстану ў кіданні дзіды. У 1959 г. апублікаваў рэцэнзію да слоўніка спартовых тэрмінаў.
Чытаць далей →

Андрэй Антонаў. Беларусь і беларусы ў літоўскіх школьных падручніках па гісторыі

1. Праграмы

Паводле навучальнай праграмы для агульнаадукацый ных школ, выдадзенай у 1999 г., якую падрыхтавала Міністэрства асветы і адукацыі Літоўскай Рэспублікі, курс гісторыі разлічаны на V—XII класы. На выкладанне гэтай дысцыпліны ў V—X класах адводзіцца 2 гадзіны на тыдзень, гэта значыць 68 гадзінаў на год, у X—XII класах ад 1 да 3 урокаў на тыдзень. Рашэнне аб колькасці гадзінаў пад урокі гісторыі, асноўным залежыць ад інтарэсаў вучняў, профіля школы, выпускных іспытаў і г.д. Неабходна адзначыць, што сама праграма не з’яўляецца абавязковай, яна вымагае творчай інтэрпрэтацыі з боку настаўніка, а таксама можа быць дапоўненая актуаліямі нацыянальных меншасцяў.
Чытаць далей →

Наталля Бандарэнка. Новы этап развіцця ўкраінскай гістарыяграфіі


Палітычныя і сацыяльныя перамены, што адбыліся ва Ўкраіне ў 1990-я г., з’явіліся непасрэднымі перадумовамі да ўзнікнення гістарыяграфіі, якую ўжо цяпер можна ахарактарызаваць як якасна новы этап у развіцці ўкраінскай гістарычнай навукі. Гэты этап быў абумоўлены не толькі зменамі палітычнай кан’юнктуры ва Ўсходняй Еўропе, але і развіццём самой навукі, яе тэорыі і метадалогіі.

Сучасная ўкраінская гістарыяграфія — з’ява складаная і дынамічная, у сувязі з гэтым яе аналіз няпросты. Наўрад ці ў цяперашні час можна поўна ахапіць гэтую з’яву. Задачы артыкула больш сціплыя — ахарактарызаваць асноўныя кірункі і праблемы, а таксама паказаць найбольш значныя працы ўкраінскіх даследчыкаў па гісторыі і філасофіі гісторыі.
Чытаць далей →

Еўрапейскі падручнік па беларускай гісторыі (Лявон Баршчэўскі)


* Handbuch der Geschichte Weißrußands / Herausgegeben von Dietrich Beyrau und Rainer Lindner. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 2001. 543 S.

Падручнік па гісторыі Беларусі на нямецкай мове такога аб’ёму і такой ступені распрацоўкі найважнейшых тэм беларускай гісторыі ад яе пачаткаў да 2000 г. убачыў свет упершыню. Парупіліся пра гэта ўкладальнікі і суаўтары кнігі, прафесар усходнееўрапейскай гісторыі Цюбінгенскага універсітэта Дытрых Байраў і навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі і сацыялогіі універсітэта ў Канстанцы доктар гісторыі Райнэр Лінднэр, ужо вядомы беларускім гісторыкам, найперш дзякуючы яго грунтоўнай манаграфіі „Гісторыкі і ўлада. Утварэнне нацыі і палітыка ў гістарычнай навуцы Беларусі ў ХIХ—ХХ ст.» (Мюнхен, 1999).
Чытаць далей →

Język a tożsamość na pograniczu kultur (Ігар Клімаў)


Język a tożsamość na pograniczu kultur / Pod red. E. Smułkowej i A. Engelking. Białystok, 2000. 257 s. (Prace katedry kultury białoruskiej Uniwersytetu w Białymstoku, 1)

Праца ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў аднайменнай канферэнцыі, якая праводзілася ў канцы лістапада 1998 г. на кафедры беларускай культуры універсітэта ў Бела­стоку. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Польшчы і Беларусі: у зборніку прадстаўлена 6 аўтараў з Беластоцкага універсітэта і 6 з кафедры беларускай культуры Гарадзенскага універсітэта, 5 аўтараў з Польскай Акадэміі Навук (пераважна з Інстытута славістыкі) і 5 з Варшаўскага універсітэта; апрача таго, удзельнічалі навукоўцы з Мінска (5 аўтараў з розных інстытутаў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і 3 даклады ад БДУ, а таксама 3 аўтары з іншых устаноў Мінска), 2 аўтары з Апольскага універсітэта (Верхняя Сілезія), па адным аўтары з універсітэтаў Берасця, Гданьска і Любліна. Канферэнцыя аб’яднала сацыёлагаў, этнографаў (спецыялістаў па культурнай антрапалогіі), мовазнаўцаў, гісторыкаў, якія засяродзілі сваю ўвагу пераважна на часах ад XIX ст. да сучаснасці.
Чытаць далей →