БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Гістарычная навука ў суседзяў'

Артыкулы па тэме ‘Гістарычная навука ў суседзяў’

Михайлюк, Олександр В. Селянство України в перші десятиліття XX ст. (Марыя Бяспалая)

МИХАЙЛЮК, ОЛЕКСАНДР В. Селянство України в перші десятиліття XX ст.: соціокультурні процеси. Дніпропетровськ: Інновація, 2007. — 456 с

Удалай назвай для рэцэнзіі на манаграфію Аляксандра Міхайлюка магло б стаць лацінскае выслоўе, прыведзенае самім аўтарам: іn historia non datur saltus (гісторыя не ведае скачкоў). Менавіта гэтаму лейтматыву падпарадкаваны ўсе структурныя элементы кнігі. На яго доказ працуе велізарная колькасць літаратуры самых разнастайных кірункаў (агульная лічба — 1288 пазіцый), у тым ліку справы чатырох архіваў Украіны. Абагульніць галоўную думку аўтара можна ў наступным выглядзе: рэальнае жыццё ўяўляе сабою непарыўнае адзінства. Нельга вырываць рэвалюцыйныя падзеі з кантэксту папярэдняга развіцця, бо іх удзельнікі фармаваліся ў межах пэўнай культуры з яе традыцыямі (38). На наш погляд, да сказанага варта было б дадаць, што гэтак жа немагчыма перапыніць сілавымі (так бы мовіць, рэвалюцыйнымі) сродкамі эканамічныя працэсы, якія гэтаксама зарадзіліся і развіваліся па сваіх законах, у адпаведнасці з пэўнай культурай і яе традыцыямі.
Чытаць далей →

Ёзэф Валка. Яраслаў Панэк — чэшскі гісторык на пераломе эпох


У аўтабіяграфічным аповедзе Яраслаў Панэк (нарадзіўся 23 студзеня 1947 г.) апісаў свой нялёгкі шлях да заняткаў гісторыяй i да працы ў Акадэміі навук ЧССР[1]. Цікавасць да гісторыі абудзіў дзядуля па бацьку патрыятычнымі расповедамі пра мінулае Радзімы i сям’і, a таксама сустрэча i сяброўскія зносіны з вядомым славістам Атонам Беркопцам[2]. Менавіта ён дапамог Яраславу пераадолець сумненні бацькоў-прагматыкаў у дачыненні да мзтазгоднасці i каштоўнасці гуманітарнай адукацыі „для жыцця» i зарыентаваў таленавітага вучня на вывучэнне гісторыі i моваў тагачаснай Югаславіі.

Пад уплывам настаўнікаў у Я. Панка (а яны добра ве­дам яго талент i пераканалі ў гэтым кіраўнічыя органы) з’явілася магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю (1962-1965). У другой палове 1960-х г., у перыяд палітычных зрухаў у краіне, ён здолеў трапіць на курс архівазнаўства і гісторыі, а потым i славістыкі на філасофскім факультэце Карлавага універсітзта (1965-1970). Атрыманая ад адміністрацыі Цэнтральнай Чэхіі стыпендыя абавязала Панка адпрацаваць некалькі гадоў у тым краі пасля заканчэння вучобы. Гэга i стала яго першым месцам працы.
Чытаць далей →

Русина, Олена. Студії з історії Києва та Київської землі (Валеры Пазднякоў)

РУСИНА, ОЛЕНА. Студії з історії Києва та Київської землі. Київ, 2005. — 346 с.

У апошняй кнізе вядомага ўкраінскага гісторыка Алены Русінай сабраны яе артыкулы з розных перыядычных выданняў i зборнікаў, прысвечаныя гісторыі Кіева i Кіеўскай зямлі XIII-XVI ст. Увогуле гэты перыяд — з даволі цьмянай гісторыяй, бедны на гістарычныя крыніцы. Ix недахоп балюча ўспрымаецца ўкраінскай гістарычнай навукай, якая ўпотай лічыць, што „маці гарадам рускім» вартая лепшай гістарыяграфічнай долі. Адсюль недахоп сапраўдных гістарычных крыніц запаўняецца рознага роду псеўдагістарычнымі схемамі, а часам i проста міфамі. Адметнасць працы А. Русінай у тым, што яна рашуча змагаецца з міфамі і псеўдагістарычнымі пабудовамі; на гэтай ніве набыла, пэўна, нямала нядобразычліўнаў. Але горкая праўда заўсёды лепшая за салодкі міф.
Чытаць далей →

Cesty k národnímu obrození: Běloruský a český model (Любоў Козік)


Cesty k národnímu obrození: Běloruský a český model: Sborník přispěvků z mezinárodní vědecké konference „Cesty k národnímu obrození: běloruský a český model » konané 4 — 6.7.2006 v Praze / ALENA IVANOVA -JAN TUČEK (eds.). Praha: UK FHS, 2006. — 415 s.

У ліпені 2006 г. у Празе адбылася міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблемам нацыянальнага адраджэння чэшскага i беларускага народаў у параўнанні. 3 матэрыялаў канферэнцыі быў падрыхтаваны i выдадзены зборнік, у які ўвайшлі выступы чэшскіх, беларускіх i польскіх даследчыкаў. Ix храналагічны абсяг i праблематыка вельмі шырокія — ад тэарэтычных i метадалагічных праблем даследавання працэсу фармавання нацый да канкрэтна гістарычных сюжэтаў.
Чытаць далей →

Сантэ Грачыёці. Пра даследаванні беларускага “Трышчана” ў Італіі.


Вяртаюся да аднаго з маіх даўніх захапленняў, каб аддаць даніну павагі цудоўнаму літаратурнаму жанру, а таксама каб адплаціць яму за тую няўвагу з боку даследчыкаў, у якой ён ужо доўгі час застаецца. Маё вяртанне да гэтай тэмы абумоўлена двума даўгамі (як навуковымі, так і прапазітыўнымі) – раманістычным і славістычным. Што да першага, то варта было б вярнуцца, зрабіўшы адваротны пераклад беларускага “Трышчана” (ТБ) на італьянскую мову, да аднаго тэксту італа-венецкага паходжання, які невядомы нашым раманістам або, прынамсі, не ўзяты імі пад увагу з-за моўнага бар’ера. Што да другога, то ён скіраваны на вывучэнне літаратурна-лінгвістычнага помніка, які павінен быў бы разглядацца як сведчанне народзінаў прафаннай (свецкай, нерэлігійнай, белетрыстычнай) літаратуры ў Беларусі. Чытаць далей →

Spatial concepts of Lithuania in the long Nineteenth Century / ed. by DARIUS STALIUNAS. Boston: Academic Studies Press, 2016. VI + 471 pp.


Акадэмічныя дыскусіі пра прастору, тэрытарыяльнасць, межы рэгіёнаў і “нацыянальны абшар”, “тэрыторыі” і іх “нацыяналізацыю” ў гістарыяграфіі не спыняюцца.

Яны хутчэй дапаўняюцца новымі падыходамі, даследаваннямі і матэрыяламі. Натуральна, не абмінаюць гэтыя дыскусіі і Усходне-Цэнтральную Еўропу з яе складанай спадчынай тэрытарыяльных канфліктаў і супярэчнасцяў [1]. Сведчанне гэтага – апублікаваны бостанскім выдавецтвам “Academic Studies Press” зборнік даследаванняў “Прасторавыя канцэпцыі Літвы ў доўгім дзевятнаццатым стагоддзі” пад агульнай рэдакцыяй Даруса Сталюнаса, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Літоўскай акадэміі навук. Зборнік – частка серыі “Літоўскія даследаванні без межаў”.
Чытаць далей →

Марцэлі Косман. Славіст, медыявіст, полігісторык: да 90-годдзя Герарда Лябуды


Трыццаць гадоў таму вядомы познаньскі гісторык пісаў[1]: „Прафесар Герард Лябуда належыць да вядучых прадстаўнікоў квітнеючай у нас са стагоддзе медыявістыкі — той галіны гістарыяграфіі, якая, у змаганні з недахопам крыніц па Сярэднявеччы, асабліва ранейшым, далёка пайшла ва ўдасканальванні метадаў іх найбольш поўнага і дакладнага выкарыстання. Працягваючы адметныя крыніцазнаўчыя традыцыі айчыннай медыявістыкі, Лябуда дасягнуў вяршыні і ў другім метадалагічным падыходзе — суцэльным засваенні навуковай літаратуры, якую збірае з непараўнальным эўрыстычным майстэрствам, каб адшукваць там рашэнні, нярэдка забытыя, і праясняць такім чынам праблематыку. Пры гэтым адметнасць абранага ім метаду дазваляе змагацца з гістарыяграфічнымі легендамі і памылковымі поглядамі, падвяргаць іх знішчальнай крытыцы і, у выніку, выдаляць з поля аўтарытэтных ведаў меркаванні, не вартыя там заставацца. Толькі такім падрыхтаваным падмуркам аўтар імкнецца забяспечыць найбольш адэкватны вобраз мінулага, на ім узводзіць уласныя канструкцыі…“[2].
Чытаць далей →

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х—ХХI ст. / Рэдакцыя і ўклад. тэксту Мар’ян Семаковіч (Любоў Козік)


Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х—ХХI ст. / Рэдакцыя і ўкладанне тэксту: МАР’ЯН СЕМАКОВІЧ. Пераклад тэксту з польскай: ГАННА ЦІШУК. Варшава: Demart, 2005. 312 c.

Прапанаваная шырокаму колу чытачоў кніга „Нарыс Польскай Дзяржавы і Народа. Х—ХХI ст.“, несумненна, доўгачаканая, яна будзе запатрабаваная ў Беларусі, тым больш што гэта першая гісторыя Польшчы па–беларуску. Шмат агульнага звязвае беларускі народ з польскім, з яго гісторыяй, традыцыямі і культурай, многія дзеячы лічылі сябе сынамі і дочкамі двух, а то і трох — польскага, беларускага і літоўскага — народаў. Але, на жаль, у беларускай гістарыяграфіі дагэтуль так і не была зроблена спроба напісаць абагульняльную працу па гісторыі суседняга народа, а гэта магло б стаць добрым крокам у развіцці не толькі нацыянальнай, але і польскай гістарычнай навукі.

У аснову нарысаў пакладзены храналагічны прынцып, у рамках якога можна вылучыць праблемны падыход. Так, разглядаючы падзеі Х — канца ХVIII ст., аўтар засяроджвае ўвагу на фармаванні дзяржаўных межаў і знешнепалітычнай дзейнасці кіраўнікоў польскай дзяржавы. Пытанні, якія датычацца дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, вынесены ў асобны раздзел. Гэта, на наш погляд, выклікае пэўныя нязручнасці пры чытанні тэксту не знаёмым ці мала знаёмым з гісторыяй Польшчы чытачом. Так, напрыклад, на с. 42 апісана знешнепалітычная дзейнасць Аляксандра Ягелончыка, у той час як асноўныя ўнутрыпалітычныя змены пад час яго кіравання (Мельніцкі прывілей, пастановы Пётркаўскага і Радамскага соймаў, канстытуцыя Nihil Novi, Статут Ласкага) прыводзяцца толькі на с. 106. Выдатна выкананыя карты дазваляюць зарыентавацца ў самых розных пытаннях палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай гісторыі і культуры.
Чытаць далей →

Юсова, Наталія. Генезис концепції давньоруської народності в історічній науці СРСР (1930–ті — перша половина 1940–х рр.) (Генадзь Сагановіч)


ЮСОВА, НАТАЛІЯ. Генезис концепції давньоруської народності в історічній науці СРСР (1930–ті — перша половина 1940–х рр.). Вінниця, 2005. 545 с.

У дыскусіях вакол старажытнарускай народнасці паламана нямала дзідаў, асабліва ў гістарычнай літаратуры Беларусі і Ўкраіны пасля атрымання імі дзяржаўнага суверэнітэту. Для адных яна была і ёсць неабвержным фактам, для другіх — гістарыяграфічным фантомам[1]. Кожнаму, хто браўся пісаць гісторыю Беларусі ці Ўкраіны, даводзілася вызначацца ў стаўленні да даўно ўзятага на веру (або, наадварот, адрынутага) „адзінага кораня“ ўсходніх славян. Стаўкі ад яго прызнання або адмаўлення вельмі вялікія. Невыпадкова прарасійскі прэзідэнцкі рэжым цяперашняй Беларусі дырэктыўным спосабам надаў (дакладней — вярнуў) гэтай канцэпцыі статус базавай тэорыі, ключавога элемента дзяржаўнай ідэалогіі і гістарычнай адукацыі[2]. І гэта пры тым, што этнічная супольнасць эпохі Кіеўскай Русі… спецыяльна нікім не вывучалася. У цяперашняй сітуацыі можна не сумнявацца, што кніга ўкраінскай даследчыцы будзе запатрабавана і ў Беларусі.
Чытаць далей →

Робинсон, Михаил А. Судьбы академической элиты: отечественное славяноведение (1917— начало 1930-х г.) (Сяргей Запрудскі)


РОБИНСОН, МИХАИЛ А. Судьбы академической элиты: отечественное славяноведение (1917 — начало 1930–х годов). Москва: Индрик, 2004. 432 с.

Кніга М.Рабінсона з’яўляецца даволі нетыповай з таго пункту гледжання, што яна заснавана пераважна на дадзеных карэспандэнцыі паміж навукоўцамі, якая захавалася ў розных архівах.

Манаграфія складаецца з прадмовы, 8 раздзелаў, заключэння і двух дадаткаў.

Першы раздзел („Палітыка, навука, ідэалогія“) уяўляе сабой своесаблівы ўвод да праблематыкі ўсёй кнігі. У ім гаворка ідзе пра настроі расійскіх навукоўцаў у міжчасе паміж лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыямі, пра іх стаўленне да гвалтоўных дзеянняў савецкай улады ў 1917—1918 г., пра арышты, пра зрухі ў інстытуцыянальным развіцці савецкай славістыкі, ідэалагічна–палітычную цэнзуру ў дачыненні да навуковых прац. Структура гэтага раздзела (а таксама другога) акрамя храналагічнага падыходу ўкладзена ў значнай ступені пры дапамозе своеасасаблівага „кантэнт–аналізу“ корпусу даследаванай аўтарам карэспандэнцыі: з лістоў былі вылучаны тыя фрагменты, якія датычыліся тэмаў „гвалт“, „арышты“, „цэнзура“ і г.д., яны і сталі асновай для напісання канкрэтных падраздзелаў. Чытаць далей →

Frank Grelka. Die ukrainische Nationalbewegung unter deutscher Besatzungsherrschaft 1918 und 1941/42 (Лявон Баршчэўскі)

GRELKA, FRANK. Die ukrainische Nationalbewegung unter deutscher Besatzungsherrschaft 1918 und 1941/42. Harassowitz Verlag, Wiesbaden, 2005. 507 S.

Праца Франка Грэлькі выконвалася ў Даследчым цэнтры Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы пры Дортмундскім універсітэце. Яна ўключае ў сябе, акрамя неабходных уводзінаў, наступныя раздзелы: „Украінскі нацыянальны рух да прыходу немцаў“, „Украінскі нацыяналізм і нацыянал–сацыялізм“, „Украінскае пытанне напярэдадні Другой сусветнай вайны“, „Акупацыя і незалежніцкія памкненні ў 1918 г.“, „Акупацыя і незалежніцкія памкненні ў 1941 г.“, „Нацыянальны рух і забеспячэнне «жыццёвае прасторы» ў 1918 г.“, „Нацыянальны рух і забеспячэнне «жыццёвае прасторы» ў 1941 г.“, а таксама „Падагульненне“. Спіс выкарыстаных крыніц уключае пад тысячу назваў.

У падмурку канцэпцыі Франка Грэлькі ляжыць, як ужо можна здагадацца з пераліку назваў раздзелаў кнігі, метад параўнання і супастаўлення. У цэлым ён зазначае пераемнасць дзеянняў нямецкіх уладаў у 1918 і 1941 г., прынамсі, што датычыць эканамічных мэтаў акупацыі і палітычных мэтаў абмежаванага спрыяння частцы нацыянальнага руху на Ўкраіне.
Чытаць далей →

Mironowicz Eugeniusz, Tokć Siarhiej, Radzik Ryszard. Zmiana struktury narodowościowej na pograniczu polsko–białoruskim w XX wieku (Аляксандр Пагарэлы)


Mironowicz Eugeniusz, Tokć Siarhiej, Radzik Ryszard. Zmiana struktury narodowościowej na pograniczu polsko–białoruskim w XX wieku. Białystok, Wydawnictwo uniwersytetu w Białymstoku, 2005. 171 s.

Беларуска–польскае памежжа ўсё часцей становіцца прадметам спробаў сур’ёзнага даследчага асэнсавання. У іх шэрагу і калектыўная манаграфія беларускіх і польскіх гісторыкаў і сацыёлагаў, выдадзеная Беластоцкім універсітэтам. Гэтую працу можна без сумневу назваць падвядзеннем некаторых вынікаў у распрацоўцы дадзенай тэматыкі. Аўтары манаграфіі — Сяргей Токць, Яўген Мірановіч і Рышард Радзік — самі жывуць на памежжы і чэрпаюць свае назіранні з непасрэднага вопыту. Гэтая кніга з’яўляецца апісаннем і аналізам не столькі змены, колькі складвання этнанацыянальнай структуры беларуска–польскага памежжа.
Чытаць далей →

Соціум. Альманах соціальної історії. Вип. 1—3 (Васіль Варонін)


Соціум. Альманах соціальної історії / Головний редактор В.СМО­ЛІЙ; відповідальний редактор В.ГОРОБЕЦЬ. Вип. 1—3. Київ: Інститут історії України НАН України, 2002—2003.

Сацыяльная гісторыя ці, дакладней, новая сацыяльная гісторыя з’яўляецца адным з магістральных кірункаў развіцця сучаснай гістарычнай навукі. Цікавасць, што выяўляюць да яе гісторыкі па ўсім свеце, прыносіць стварэнне адпаведных спецыялізаваных акадэмічных і універсітэцкіх асяродкаў, якія паступова афармляюцца арганізацыйна. Гэты пра­цэс — праўда, адносна нядаўна — закрануў і гістарыяграфію постсавецкіх краін. З 1998 г. у Маскве выходзіць „Социальная история. Ежегодник“. У 2002 г. адбыліся дзве важныя падзеі ў навуковым жыцці нашых паўднёвых суседзяў. Пачаў выходзіць альманах сацыяльнай гісторыі „Соцыум“, а ў Інстытуце гісторыі Украіны НАН Украіны быў створаны Цэнтр даследавання праблем сацыяльнай гісторыі, друкаваным органам якога і стала згаданае выданне.
Чытаць далей →