У айчыннай гістарычнай навуцы дакументальныя зборнікі крыніц, прысвечаныя дзеячам беларускага нацыянальнага руху, – выданні даволі рэдкія. З перспектывы гістарычнай антрапалогіі вывучэнне персаналій, звязаныхз нацыянальным рухам, мае вялікі навуковы і грамадскі інтарэс. Спалучэнне біяграфіі і крыніц, пры выкарыстанні адпаведнай метадалогіі, дае магчымасць прасачыць глыбінныя каштоўнасныя змены ў светапоглядзе асобы, што адбываліся пад час пераломных падзей першай паловы ХХ ст. і былі звязаны з асэнсаваннем і ўсведамленнем сваёй беларускай ідэнтычнасці. Асаблівую цікавасць у кантэксце фармавання беларускай мадэрнай нацыі выклікае пытанне ролі Праваслаўнай царквы і яе вернікаў, асоб, цесна звязаных з царкоўным і грамадкім беларускім жыццём. Усё гэта актуалізуе рэцэнзаваную кнігу, прысвечананую асобе Вячаслава Васілевіча Багдановіча, якую ўклаў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны. Чытаць далей →
