KONOPACKI, ARTUR. Życie religijne Tatarów na ziemiach Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI — XIX wieku. Warszawa: WUW, 2010. 253 s.
У Польшчы выйшла чарговая навуковая праца, прысвечаная гісторыі і культуры татараў Вялікага Княства Літоўскага. Калі параўнаць колькасць і якасць польскай і беларускай гістарыяграфіі гісторыі татараў ВКЛ, то, на жаль, яна будзе не на нашу карысць. І справа не столькі ў невялікай колькасці даследчыкаў гэтай праблемы, колькі ў распаўсюджаным стэрэатыпе, што ёю павінны займацца самі прадстаўнікі гэтых груп. Аднак абагульняльныя працы заўсёды маюць назву „гісторыя Беларусі”, а не „гісторыя беларусаў”. Этнічныя меншасці шмат прынеслі ў развіццё беларускай гісторыі і культуры, а таму ігнараванне гэтага — адзін з бар’ераў на шляху да яе разумення.
Чытаць далей →
