Прафесар Ян Окань – адзін з найлепшых знаўцаў езуіцкага тэатра Рэчы Паспалітай. Ужо ў 1970 г. ён выдаў грунтоўную працу пра тэатральныя праграмы і абстракты (sumariuszy) спектакляў, пастаўленых у калегіумах езуітаў Рэчы Паспалітай XVII ст. [1], у якой, апрача дакладнага аналізу праграм і агульнай характарыстыкі езуіцкага тэатра, змясціў каталог праграм і тэкстаў пастановак, пералічыў звесткі пра спектаклі, што адбыліся ва ўсіх гэтых навучальных установах абодвух правінцый цягам стагоддзя. Трэба звярнуць увагу, што гэтая праца была зроблена яшчэ перад публікацыяй вядомай бібліяграфіі езуіцкіх праграм, выдадзенай у 1976 г. пад рэдакцыяй Уладзіслава Каратая, Ядвігі Швэдоўскай і Магдалены Шыманьскай [2]. Пасля гэтага аўтар шмат працаваў над даследаваннем езуіцкага тэатра, звяртаючы ўвагу на ідэалогію спектакляў, іх фармальныя асаблівасці, спецыфіку функцыянавання тэатра ў студэнцкіх установах, выдаваў творы езуіцкіх аўтараў [3]. Чытаць далей →
