БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Рэч Паспалітая'

Артыкулы па тэме ‘Рэч Паспалітая’

Praktyka życia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w XVI–XVIII w. (Уладзімір Падалінскі)

Praktyka życia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w XVI–XVIII wieku. Materiały XVIII konferencji Komisji Lituanistycznej przy Komitecie Nauk Historycznych PAN w dniach 22–23 września 2009 roku / Pod red. URSZULI AUGUSTYNIAK i ANDRZEJA ZAKRZEWSKIEGO. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2010. 197 s.

Рэцэнзаванае выданне з’яўляецца зборнікам рэфератаў, агучаных на міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай Інстытутам гісторыі права Варшаўскага ўніверсітэта, Гістарычным інстытутам Варшаўскага ўніверсітэта і Інстытутам гісторыі Поль скай акадэміі навук. Удзельнікі канферэнцыі з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны сканцэнтравалі ўвагу перадусім на аналізе дзейнасці найважнейшых сфераў шляхецкага самакіравання ў Рэчы Паспалітай — павятовых соймікаў і судаводстве. Разгледжаны і шляхецкія канфедэрацыі на землях Вялікага Княства Літоўскага.
Чытаць далей →

Borek, Piotr. W służbie Klio (Марцэлі Косман)

BOREK, PIOTR. W służbie Klio. Studia o barokowych pisarzach „minorum gentium”. Collegium Columbinum, „Biblioteka Tradycji” nr CVI. Kraków, 2011. 334 s.

Аўтар кнігі прафесар Педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі ў Кракаве, доктар Інстытута польскай філалогіі Пётр Борэк — адзін з найбольш дынамічных даследчыкаў старапольскага перыяду, а дакладней — літаратуры XVII ст. і гісторыі паўднёва-ўсходніх тэрыторый Рэчы Паспалітай. Сваю ўвагу ён сканцэнтраваў на творчасці малавядомых пісьменнікаў. Пошук іх твораў — цяжкая праца. Яна патрабуе шмат цярпення, уедлівасці, выкарыстання ледзь не дэтэктыўных метадаў, бо калі біяграфіі знакамітых асобаў маюць багатую і даступную інфармацыю, аўтары minorum gentium часта застаюцца ў цяні вялікіх падзей (адкрыцці могуць стаць справай выпадку або так і застацца на ўзроўні сфармуляванай з рознай ступенню абгрунтаванасці гіпотэзы). У гэтай сувязі неабходна мець выключны досвед, каб адгарнуць старонкі жыцця гэтых людзей, нават у агульных рысах.
Чытаць далей →

Gil, Andrzej. W kręgu dziejów i kultury Kościołów wschodnich w Rzeczypospolitej (Міхаіл Дзмітрыеў)

GIL, ANDRZEJ. W kręgu dziejów i kultury Kościołów wschodnich w Rzeczypospolitej. Siedlce, 2009. 152 s.

У зборнік артыкулаў вядомага люблінскага вучонага Анджэя Гіля ўвайшлі, галоўным чынам, яго публікацыі па гісторыі грэка-каталіцкай царквы ў Холмскай епархіі і на Валыні. Амаль усе з іх друкаваліся раней у цяжкадаступных выданнях, таму з’яўленне гэтых тэкстаў у адным томе вельмі дапаможа іншым даследчыкам гісторыі хрысціянства ва ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай.

Чырвонай ніткай праз усе часткі кнігі праходзіць тэма недастатковай крыніцавай базы для распрацоўкі гісторыі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай да канца XVI ст. У свой час і мітрапаліт Макарый, аўтар шматтомнай „Гісторыі Рускай царквы”, у якой два вялікія тамы былі прысвечаны Кіеўскай мітраполіі, і М. Грушэўскі з прыкрасцю канстатавалі, што пра даунійнае праваслаўе ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай вядома вельмі мала. Таму кожны з ацалелых помнікаў вельмі каштоўны, і А. Гіль ужо зрабіў вялікі ўнёсак у вывучэнне таго, што ацалела. У прыватнасці, у рэцэнзаванай кнізе чытач знойдзе артыкул пра холмскі сінодзік, які ў сваёй найстаражытнейшай частцы паведамляе шмат каштоўных звестак пра склад і сувязі прывілеяваных груп Валыні ў Сярэднявеччы. Сінодзік увайшоў у склад твора Якуба Сушы „Phoenix redivivus”, пра які напісаны яшчэ адзін артыкул у кнізе.
Чытаць далей →

Seredyka, Jan. Kunigaikštytė ir plikbajoris: Zofija Radvilaitė-Dorohostaiska ir Stanisławas Tymińskis. Vilnius, 2010 (Марцэлі Косман)


SEREDYKA, JAN. Kunigaikštytė ir plikbajoris: Zofija Radvilaitė-Dorohostaiska ir Stanisławas Tymińskis / [iš lenkų kalbos vertė VYTAUTAS DEKSNYS]. Vilnius: Vilniaus pedagoginio universiteto leidykla, 2010. 199 [1] p.

Ян Серадыка (1928–2008), знакаміты даследчык гісторыі XVII ст., сузаснавальнік апольскага гіс та-рычнага асяродку, рэктар Вышэйшай педагагічнай школы і гарачы энтузіяст ператварэння яе ва ўніверсітэт, нарадзіўся ў Мазовіі, адносна непадалёк ад межаў даўнейшага Вялікага Княства Літоўскага, на землі якога кінула сямнаццацігадовага падлетка ваенная віхура ўвосень 1945 г. Больш як пяць гадоў ён правёў у Пінску на Палессі, там зведаў цяжар непасільнай працы, там страціў брата, пра магілу якога клапаціўся да канца жыцця, дбаючы пра ўстаноўку на ёй надмагільнага помніка. Праз шмат гадоў ён здзейсніў сваю мару — наведаць краіну маладосці. У маім архіве зберагаецца касета з фільмам, знятым на відэакамеру пад час сплаву па Піне і Ясельдзе. Шмат гадоў мы размаўлялі з ім пра Пінск — ягоны (і Рышарда Капусціньскага) з часоў акупацыі, а таксама мой, з якім я меў магчымасць пазнаёміцца незадоўга да 1980 г. ды параўнаць яго вобраз са старымі крыніцамі, паўсталымі ў першыя дзесяцігоддзі савецкай улады, — перш чым спадар Ян падзяліўся са мной сваімі ўражаннямі ад згаданых адведзін на схіле жыцця.
Чытаць далей →

Скочиляс, Ігор. Релігія і культура Західноï Волині на початку XVIII ст.: За материяламі Володимирського собору 1715 р. Львів, 2008 (Сяргей Каўн)

СКОЧИЛЯС, ІГОР. Релігія і культура Західноi Волині на початку XVIII ст.: За материяламі Володимирського собору 1715 р. Львів, 2008, 80 с.

Кніга Ігара Скачыляса „Рэлігія і культура Заходняй Валыні ў пачатку XVIII ст.: па матэрыялах Уладзімірскага сабору 1715 г.” створана на аснове вы-праўленнай і дапоўненай версіі ягонага ж артыкула. Улічваючы недастатковую распрацаванасць гісторыі ўніяцкай царквы апошняй трэці XVII ― першай чвэрці XVIII ст. ва ўкраінскай і беларускай гістарыяграфіях, існаванне шматлікіх стэрэатыпаў і састарэлых поглядаў на гэтую праблему, з выхадам гэтай кнігі можна звязваць яшчэ адзін крок у вывучэнні царкоўнай уніі.
Чытаць далей →

Gordziejew, Jezy. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789-1792). Kraków, 2010 (Цімафей Акудовіч)


GORDZIEJEW, JEZY. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789–1792). Krakow: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagellońskiego, 2010. 352 с.

Беларускі гісторык Юры Гардзееў, вядомы як руплівы даследчык гарадзенскай гісторыі, які ўжо даўно жыве і працуе ў Кракаве, у 2010 г. надрукаваў у выдавецтве Ягелонскага ўніверсітэта працу, прысвечаную малавядомай старонцы апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай — стварэнню і функцыянаванню парадкавых цывільна-вайсковых камісій.
Чытаць далей →

“Nowiny Lubelskie” z marca 1569 roku. Źródło do dziejów sejmu unii lubelskiej / Opracowali i wydali PIOTR DYMMEL i HENRYK GMITEREK. Lublin: Archiwum Państwowe w Lublinie, 2019. 102 s.


У 2019 г. навуковая грамадскасць адзначыла 450-гадовы юбілей падпісання Люблінскай уніі. Прадстаўнічыя канферэнцыі, прысвечаныя ўтварэнню Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, адбыліся ў Польшчы, Беларусі, Літве, Украіне, Расіі і іншых краінах. Гэтыя канферэнцыі паказалі, што саюз паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім, заключаны 1 ліпеня 1569 г., меў этапнае значэнне для далейшага развіцця народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Нягледзячы на тое, што вывучэнне Люблінскай уніі 1569 г. мае надзвычай багатую і доўгую традыцыю, увесь час паўстаюць новыя аспекты і вымярэнні гэтай даследчай праблемы. Адпаведна, увядзенне ў шырокі навуковы зварот новых або малавядомых крыніц, звязаных з ходам палітычнай барацьбы вакол заключэння уніі, – вельмі актуальная і важная задача. Чытаць далей →

Дзмітрый Віцько. Скарбовы Трыбунал ВКЛ 1700 года


Супрацьстаянне палітычных груповак у ВКЛ у XVII ст. праяўлялася ў розных сферах, і адной з галоўных быў кантроль над дзяржаўнымі фінансамі. Пасля перадачы ў 1697 г. збору асноўных падаткаў ад скарбу органам шляхецкага самакіравання напружанасць у гэтай сферы павялічылася. У кожным павеце барацьба ішла ў тым ліку вакол абрання асобаў, адказных за збор падаткаў. Па-другое, у групоўкі, якая кантралявала павет, з’явілася магчымасць пры зборы падаткаў больш паблажліва ставіцца да сваіх прыхільнікаў і больш жорстка да ворагаў. Усё гэта не спрыяла паспяховаму вырашэнню пытання запазычанасці перад войскам. Узброенае супрацьстаянне паміж групоўкамі Сапегаў і рэспубліканцаў, якое пачалося ў час бескаралеўя 1696–1697 г. і працягвалася ў наступныя гады, таксама не садзейнічала вырашэнню праблем з падаткамі. У баявых дзеяннях гэтага перыяду было некалькі перапынкаў, звязаных са скліканнем соймаў. Так, адной са спробаў пакласці канец варажнечы быў пацыфікацыйны сойм 1699 г., які павінен быў вырашыць і іншыя надзённыя праблемы, што стаялі перад ВКЛ і Рэччу Паспалітай [1]. Чытаць далей →

Ігар Скачыляс. Саборы ўніяцкага духавенства Кіева-Віленскай архіепархіі ў эпоху канфесіяналізацыі (кан. XVI – пач. XVII ст.)

Уступныя заўвагі

Нароўні з дзяржаўнымі структурамі Вялікага Княства Літоўскага і органамі самакіравання (магістраты, брацтвы і г. д.) у стварэнні жыццёвай прасторы функцыянавання беларускага этнасу і геаграфічных межаў сучаснай Беларусі, протанацыянальнай ідэнтычнасці і інстытуцыянальных формаў самавыяўлення ліцвінаў / русінаў і беларускай культуры ў раннемадэрны перыяд важную ролю (некаторыя лічаць – галоўную) выканалі арганізацыйныя структуры хрысціянскіх канфесій – Праваслаўная, Рыма-каталіцкая і Уніяцкая цэрквы. Царкоўныя структуры на тэрыторыі ВКЛ аказаліся асяроддзем, у рамках якога фармавалася канфесійная самасвядомасць, цесна звязаная з протанацыянальнымі і нацыянальнымі ідэнтычнасцямі, узнікненнем этнасаў, сярэднявечных і раннемадэрных дыскурсаў. Мяркуецца, што ва ўсходніх славян самасвядомасць пераасэнсоўвалася і артыкулявалася ва ўяўленнях не толькі пра дынастыю і дзяржаву, але і пра рэлігію і тэрыторыю, на якой гэты этнас жыў [1]. Чытаць далей →

Юры Гардзееў. Шляхецкія сядзібы ў Гародні ў другой палове XVII – XVIII ст. (арганізацыйна-гаспадарчы аспект функцыянавання)


Горад перыяду Новага часу, будучы шматграннай з’явай, характарызаваўся тэрытарыяльна абмежаванай канцэнтрацыяй насельніцтва, яго аб’яднанняў і ўстаноў, шматлікіх культавых, адміністрацыйных і вытворча-паслуговых аб’ектаў Акрамя таго, ён выступаўдынамічнай сацыяльна-прасторавай сістэмай разнапланавых узаемадачыненняў гараджан, да аднаго з элементаў якой трэба аднесці маёмасныя адносіны. Уладальнікамі і карыстальнікамі нерухомай маёмасці ў горадзе былі не толькі мяшчане, але і духавенства, і шляхта. З цягам часу ў гарадах пачаў развівацца фонд зямельных прасторавамаёмасных адзінак, адасобленых у адміністрацыйна-судовым плане, якія ў выніку атрымання лібертацыі падпарадкоўваліся земскаму праву, а іх жыхары выконвалі павіннасці на карысць уладальніка сядзібы [1][2]. Вядома, трэба памятаць, што працэс утварэння комплексаў шляхецкіх уладанняў у залежнасці ад мясцовых умоваў працякаў з рознай ступенню інтэнсіўнасці. Трэба ўлічыць і тое, што не кожны пляц ці яго забудова, якія знаходзіліся ў валоданні ці карыстанні шляхціча, можна лічыць юрыдыкай. Па гэтай прычыне паняцці юрыдыка і шляхецкая сядзіба нельга лічыць тоеснымі. Чытаць далей →

Korespondencja wojskowa hetmana Janusza Radziwiłła w latach 1646–1655. Część 1. Diariusz kancelaryjny 1649–1653 / oprac. M. NAGIELSKI, K. BOBIATYŃSKI, P. GAWRON, K. KOSSARZECKI, P. KROLL, A. A. MAJEWSKI, D. MILEWSKI. Warszawa, 2019. 890 s.; Część 2. Listy / oprac. K. BOBIATYŃSKI, P. GAWRON, K. KOSSARZECKI, P. KROLL, A. A. MAJEWSKI, D. MILEWSKI, M. NAGIELSKI. Warszawa, 2020. 301 s.


Род князёў Радзівілаў быў галоўным у Вялікім Княстве Літоўскім і адным з самых магутных у Рэчы Паспалітай. Цікава, што менавіта гэты род у адрозненне ад іншых магнацкіх родаў (Вішнявецкіх, Канецпольскіх, Патоцкіх ды інш.) даў шэраг выдатных мемуарыстаў. Гэта віленскі ваявода Мікалай Крыштаф Сіротка (1549–1616), які напісаў успаміны пра паломніцтва на Святую Зямлю ў 1583 г. [1], канцлер ВКЛ Альбрэхт Станіслаў (1593–1656) [2], канюшы ВКЛ, генерал каралеўскай гвардыі Багуслаў (1620–1669) [3], палявы гетман ВКЛ Януш (1612–1655), якія прысвяцілі свае творы падзеям сярэдзіны ХVІІ ст., у першую чаргу звязаным з паўстаннем на чале з Багданам Хмяльніцкім і вызваленчай вайной украінскага народа ў 1648–1658 г., хоць яны ставіліся да ўкраінскіх казакоў варожа. У адрозненне ад мемуараў сваіх родзічаў дзённік Януша Радзівіла, за выняткам хіба часткі яго эпісталярнай спадчыны, змешчанай у другім томе рэцэнзаванага выдання, заставаўся неапублікаваны, і толькі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. яго пачалі выкарыстоўваць у якасці гістарычнай крыніцы і нават публікаваць асобныя фрагменты (польскія гісторыкі і археографы Вітальд Бернацкі, Яцак Камуда, Міраслаў Нагельскі, а з украінскіх археографаў – аўтар гэтых радкоў). Чытаць далей →

Дзмітрый Віцько. Паслы ВКЛ на каранацыі Аўгуста ІІ


Раздвоеная элекцыя 27 чэрвеня 1697 г., пераможцамі якой адначасова былі абвешчаны французскі прынц Франсуа Людовік дэ Бурбон дэ Канты і саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст з дынастыі Ветынаў, прывяла да расколу сярод палітычных эліт Рэчы Паспалітай – расколу, які пагражаў грамадзянскай вайной і замежнай інтэрвенцыяй. Гэта разумела і частка саміх эліт, таму праблему спачатку спрабавалі вырашыць шляхам перамоваў. Аднак вынікаў яны не далі, бо прыхільнікі Фрыдрыха Аўгуста, адчуваючы сваю моц і падтрымку Расіі, Аўстрыі і іншых нямецкіх дзяржаў, не жадалі асабліва цягнуць час. Літоўскія ж яго прыхільнікі наогул не былі настроены на мірнае вырашэнне пытання.
Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Украінскае казацтва, Масква і суперніцтва за Беларусь у кнізе расійскай даследчыцы*

* ТАИРОВА-ЯКОВЛЕВА, ТАТЬЯНА. Инкорпорация: Россия и Украина после Переяславской рады (1654–1658). Киïв: “Кліо”, 2017. 320 с.

Расійскую даследчыцу з Санкт-Пецярбурга Таццяну Таіраву-Якаўлеву гісторыкі ўжо ведаюць па цэлым шэрагу ранейшых прац па гісторыі раннемадэрнай Украіны [1]. Яе новая кніга, прысвечаная пачаткам інкарпарацыі Украіны ў склад Расійскай дзяржавы, як адзначана ва ўступе, стала натуральным працягам ранейшых распрацовак, у пэўным сэнсе вырасла з папярэдніх ведаў і ранейшага даследчыцкага вопыту. Гэтым разам яна паставіла за мэту разабрацца з тым, у якім сацыяльна-эканамічным стане знаходзілася казацкая Украіна на пачатку гэтага працэсу, г. зн. перад Пераяслаўскай радай 1654 г., затым як вырашаліся пытанні адміністрацыйнага і падатковага кіравання ўкраінскімі землямі і ўрэшце – звярнуцца да супярэчнасцяў паміж маскоўскімі ўладамі і казакамі з-за падпарадкавання тэрыторый паўднёва-ўсходняй Беларусі (с. 7). Чытаць далей →