БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Ваенная гісторыя'

Артыкулы па тэме ‘Ваенная гісторыя’

Конрад Бабятыньскі. Кар’ера і вайсковая дзейнасць гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Паца


Гетман ВКЛ і ваявода віленскі Міхал Казімір Пац належыць да найбольш вядомых (але і найбольш неадназначных) асобаў, якія пакінулі істотны след у гісторыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у другой палове XVII ст. Але яго вайсковая дзейнасць — вельмі важны элемент біяграфіі — дагэтуль не выклікала ў гісторыкаў надта вялікай зацікаўленасці[1]. Увага даследчыкаў у найбольшай ступені была засяроджана на палітычнай актыўнасці Паца, у асноўным як апазіцыянера з часоў Яна III Сабескага. У польскай гістарыяграфіі і нават у гістарычнай свядомасці замацаваўся адназначна негатыўны стэрэатыпны вобраз Паца — смяротнага ворага пераможцы з-пад Вены, склочніка, баламута, здрадніка і платнага прыслужніка электара брандэнбургскага і імператара аўстрыйскага, які змагаўся супраць запланаваных дзяржаўных рэформаў і ўмацавання цэнтральнай улады. Вынікі палітычнай дзейнасці, ацэнкі якой, зрэшты, не заўсёды знаходзяць пацверджанне ў крыніцах, выразна засланілі справы Паца на іншым полі дзейнасці — як вайсковага камандзіра, заснавальніка многіх рэлігійных фондаў і мецэната мастацтва. Акрамя таго, многія польскія гісторыкі, якія выказалі крытычныя меркаванні на тэму ягонай грамадскай дзейнасці, часта аддавалі перавагу несправядлівым закідам пра адсутнасць у гетмана вайсковых талентаў.
Чытаць далей →

Дзмітры Віцько. Спробы рэспубліканцаў дамагчыся ўлады над войскам ВКЛ у 1697–1698 г.


Працяглыя войны Рэчы Паспалітай з туркамі і татарамі ў апошняй трэці XVII ст. і абавязак утрымліваць не такое ўжо і вялікае, але пастаяннае войска[1] абумовілі нарастанне супярэчнасцяў у адносінах паміж шляхецкім грамадствам і войскам ВКЛ, якія зводзіліся галоўным чынам да нявырашанасці двух асноўных пытанняў — выплаты заробку і жаўнерскіх злоўжыванняў. Абедзве праблемы не былі нечым прынцыпова новым і насілі ў Рэчы Паспалітай характар хутчэй хранічны, аднак сітуацыя на той час набыла сапраўды сур’ёзныя маштабы. У 1698 г. запазычанасць вялікакняскага скарбу перад войскам дасягнула 54 „чвэрцяў» (квартальных ставак заробку), і пагашэння яе не прадбачылася ні ў блізкай, ніўдалёкай перспектыве. У такіх умовах жаўнерскія рабункі выглядалі прынамсі лагічна, як і паблажлівыя да іх адносіны з боку вялікага гетмана. Такая сітуацыя непазбежна вяла да ўмацавання апазіцыі Сапегам, як дамінавальнага ў той час магнацкага дому, што яскрава прадэманстраваў канфлікт вакол кансістэнцый (пастояў) у духоўных уладаннях. Кульмінацыяй яго стала адлучэнне ад касцёла віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім у 1694 г. роду Сапегаў на чале з вялікім гетманам Казімірам Янам і вялікім падскарбіем Бенядзіктам Паўлам. Наступным буйным выступленнем апазіцыі супраць гегемоніі Сапегаў была канфедэрацыя часткі войска ВКЛ 1696 г., арганізаваная прыдворнай партыяй ужо пасля смерці Яна ІІІ Сабескага[2]. Адначасова рабіліся спробы заканадаўчага ўрэгулявання праблемы.
Чытаць далей →

Андрэй Мацук. Войска як інструмент усталявання ўлады Аўгуста ІІІ у ВКЛ у 1733–1735 г.


Пасля смерці 2 лютага 1733 г. караля Аўгуста ІІ Рэч Паспалітая ўвайшла ў перыяд чарговага бескаралеўя. Пра свае прэтэнзіі на карону заявілі адразу некалькі ахвотнікаў, як з мясцовых магнатаў „пястаў», так і з замежных кандыдатаў. Найбольшай падтрымкай карысталіся кандыдатуры былога караля Станіслава Ляшчынскага і сына памерлага манарха саксонскага курфюрста Фрыдэрыка Аўгуста. У ВКЛ найбольшую папулярнасць сярод шляхты, безумоўна, мела кандыдатура „пяста». Слабасць пазіцый Фрыдэрыка Аўгуста была выклікана некалькімі прычынамі. Па-першае, папулярнасцю сярод шляхты кандыдатуры „пяста» і адмоўным стаўленнем да іншаземца. Па-другое, саксонскімі камісарамі былі вызначаны Юзаф Вакербарт Салмур і Вольф Баўдысін, якія слаба арыентаваліся ў сітуацыі ў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і ў ВКЛ. Па-трэцяе, у апошнія гады панавання Аўгуста ІІ у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ дамінавала анты карал еўская і антысаксонская апазіцыя, якая і цяпер мела перавагу. Па-чацвёртае, імкненне некаторых магнатаў ВКЛ самім атрымаць карону і прыхільнае стаўленне да гэтага Аўстрыі і асабліва Расіі.
Чытаць далей →

Яўген Анішчанка . Ваеннае забеспячэнне Расіяй другога падзелу Рэчы Паспалітай


Другому падзелу Рэчы Паспалітай, ухваленаму гарадзенскім соймам 1793 г., папярэднічала інтэрвенцыя расійскіх войскаў на абшары Вялікага Kняства Літоўскага.

Гэтая інтэрвенцыя і вайна 1792 г. больш-менш грунтоўна разгледжаны ў працы А. Валанскага[1]. Праз адсутнасць надзейных расійскіх крыніц гісторык падае не зусім дакладныя факты пра абставіны нашэсця, у тым ліку і пра колькасць уведзеных варожых войскаў (33 700 чал.), а названая акалічнасць безумоўна паўплывала на суадносіны сілаў бакоў і вынікі іх сутычак. У дадзеным артыкуле прыводзяцца першакрыніцы, якія дазваляюць вызначыцца наконт узнятых пытанняў, а таксама асвятліць умовы харчовага ўтрымання інтэрвентаў на акупаваным абшары.
Чытаць далей →

Wojny północne w XVI-XVIII wieku. Torun 2007 (Генадзь Прыбытка)

Wojny północne w XVI-XVIII wieku / Redakcja: BOGUSŁAW DYBAŚ. Współpraca: ANNA ZIEMLEWSKA. Toruń: Towarzystwo naukowe w Toruniu, 2007. —306 s.

Сярод мноства праблем беларускай гістарыяграфіі, якія яшчэ чакаюць свайго даследчыка, вывучэнне паўночных войнаў XVI-XVIII ст. займае асаблівае месца. І гэта нядзіўна: у той перыяд яны былі найістотнейшым чыннікам існавання Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у цэлым і

зрабілі велізарны ўплыў на палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё федэратыўнае дзяржавы. Больш за тое, гэтыя войны ў вялікай ступені спрычыніліся да кшталтавання палітычнае сістэмы дзяржаваў Усходняе Еўропы. Калі барацьба за „dominium Maris Baltici» ўрэшце прывяла Швецыю да страты дамінавання на поўначы кантынента, то яна ж сталася падставаю да імклівага росту ўплыву Расіі і Прусіі, а таксама да заняпаду Рэчы Паспалітай.
Чытаць далей →

Янушкевіч, Андрэй. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкай вайна 1558–1570 г. (Аляксандр Філюшкін)


ЯНУШКЕВIЧ, АНДРЭЙ. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг. Мінск: „Медисонт», 2007. — 356 с.

У 2007 г. American Council of Learned Societies падтрымаў выданне манаграфіі беларускага гісторыка Андрэя Янушкевіча пра Інфлянцкую вайну. Факт прыемны, таму што ў СССР і на постсавецкай прасторы кніг, прысвечаных гэтай вайне — згодна з агульнапрынятай версіяй, самай доўгай у рускай гісторыі, 25-гадовай, якая працягвалася з 1558 да 1583 г. — не друкалася з 1954 г. Такім чынам, праца Янушкевіча перарвала завесу навуковага маўчання адносна гэтага канфлікта за апошнія 53 гады!
Чытаць далей →

Kotljarchuk, Andrej. In the Shadows of Poland and Russia (Міхал Дуда)


KOTLJARCHUK, ANDREJ. In the Shadows of Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European Crisis of the mid-17 th Century. Sődertőrns hőgskola (Sődertőrns Doctoral Dissertations, nr 4), 2006. — 347 s.

Аўтар звярнуўся да тэмы, нібыта добра вядомай у Польшчы і грунтоўна даследаванай такімі гісторыкамі, як Тадэвуш Васілеўскі ці Генрык Віснэр[1]. Аднак у іх працах, абапертых пераважна на айчынныя і часткова шведскія матэрыялы, адзначана неабходнасць глыбейшых даследаванняў. Узнятыя аўтарам новыя даследчыя праблемы (як, напрыклад, недаацэненыя эканамічны ці канфесійны аспекты) у значнай ступені запаўняюць прагал у нашых ведах пра падзеі Вялікага Княства 1655-1661 г., перадусім уніі Швецыі і ВКЛ ды неафіцыйных перамоваў з Расіяй. Вартасцю з’яўляецца даступная і папулярная мова выкладання, салідная крыніцавая база ўражвае лічбай ды ахопам здзейсненага пошуку, які даў магчымасць выкарыстаць шэраг новых крыніц. Аўтар ладзіў доследы не толькі ў шведскіх і польскіх архівах. Навацыйнымі былі пошукі ў беларускіх, расійскіх і літоўскіх архівах. Чытаць далей →

Kotljarchuk, Andrej. In the Shadows of Poland and Russia (Конрад Бабятыньскі)


KOTLJARCHUK, ANDREJ. In the Shadows of Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European Crisis of the mid-17 th Century. Sődertőrns hőgskola (Sődertőrns Doctoral Dissertations, nr 4), 2006. — 347 s.

Кніга Андрэя Катлярчука — яго кандыдацкая дысертацыя, абароненая ў чэрвені 2006 г. нa гістарычным факультэце Стакгольмскага універсітэта. Галоўнай мэтай сваіх даследаванняў аўтар паставіў усебаковы разгляд складанай палітычнай і ваеннай сітуацыі, у якой апынулася Вялікае Княства Літоўскае ў выніку вайны са Швецыяй і Масквой у 1655-1657 г. У прадмове аўтар зазначыў, што задача яго кнігі, перш за ўсё, — жаданне падарваць шырока распаўсюджаны ў польскай і заходнееўрапейскай, у тым ліку шведскай, гістарыяграфіі, стэрэатып дачыненняў Вялікага Княства і Швецыі ў гэты перыяд. На першых старонках працы (2-3) аўтар сфармуляваў тэзіс, якому падпарадкаваў пазней свае высновы. Паводле меркавання аўтара, ацэнка гісторыкамі дагавораў Януша Радзівіла са шведамі ў 1655 г. як здрады інтарэсам Рэчы Паспалітай неапраўданая, таму патрабуе грунтоўнага перагляду. Саму унію Швецыі і ВКЛ i рашэнне ліцвінаў аб разрыве уніі з Каронай аўтар лічыць элементам агульнай дэзінтэграцыі ў „дзяржаве абодвух народаў», а перш за ўсё элементам больш шырокай агульнаеўрапейскай тэндэнцыі — крызісу цэнтральнай улады ў сярэдзіне XVII ст. Гэты крызіс знаходзіў выяўленне ў канфліктах паміж каралём і станамі, дзяржавай і грамадзянамі ў многіх краінах Старога Кантынента. Акрамя Рэчы Паспалітай аўтар звяртае ўвагу на падобныя з’явы, якія, між іншым, адбываліся ў Імперыі Габсбургаў (крыху раней), Англіі, Францыі, Галандыі ці Партугаліі (5-6, 87-89). Чытаць далей →

Конрад Бабятыньскі. Адносіны жыхароў ВКЛ да маскоўскага войска ў 1654–1655 г.


Заключэнне Пераяслаўскай дамовы і як вынік наступ войскаў цара Аляксея Міхайлавіча на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага сталі нечаканасцю для большасці палітычнай эліты Рэчы Паспалітай, але не для жыхароў усходніх земляў дзяржавы. Яшчэ ў другой палове 1653 г. тут не існавала сумненняў, што пачатак вайны з усходнім суседам з’яўляецца пытаннем бліжэйшых месяцаў. Інфармацыя пра канцэнтрацыю значных маскоўскіх сілаў каля мяжы і вялікую падрыхтоўку да баявых дзеянняў дасягала ў гэты час Магілёва, Шклова і Оршы, а змястоўныя рапарты аб нарастанні пагрозы атрымліваў ад сваіх людзей — як літоўскіх, так і каронных — палявы гетман ВКЛ, фактычны галоўнакамандуючы арміі Януш Радзівіл[1].
Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Крыжаносцы і русіны: ад дактрыны да практыкі вайны з ВКЛ


Класічныя крыжовыя паходы, прызначэннем якіх было вяртанне захопленай мусульманамі Святой зямлі i абарона Хрыстовага Царства[1], яшчэ ў XII ст. у выніку дэфармавання ідэі справядлівай вайны сталі ператварацца ў наступальную барацьбу супраць няверных наогул, незалежна ад ix месцазнаходжання. Адно з першых абгрунтаванняў неабходнасці такой барацьбы супраць нехрысціян у самой Еўропе належыць клервоскаму абату Бернару (Bernard von Clairvaux), стараннямі якога быў падрыхтаваны i праведзены вядомы паход супраць палабскіх славянаў у 1147 г.[2]. У энцыкліцы папы Аўгена III (1145-1153) выправа рыцараў на Эльбу, як i іспанскі паход, былі ўпершыню патрактаваны як эквівалентныя крыжоваму паходу на Святую зямлю[3]. 3 ліста кракаўскага біскупа Мацвея да св. Бернара Клервоскага вядома, што духоўны бацька Ордэна тампліераў ужо тады цікавіўся магчымасцямі ажыццяўлення каталіцкай місіі на Русі[4]. 3 іншага боку, паўнапраўны ўдзел князёў i дружын Русі ў згаданым паходе (найверагодней валынскіх i гарадзенска-берасцейскіх)[5] сведчыў, што ў свядомасці грамадскіх эліт рас­кол на „лацінян» i „схізматыкаў» тады япгчэ не выяўляўся. Чытаць далей →

Віктар Цемушаў. Тросненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г.


У 1368 г. адбыўся першы сур’ёзны канфлікт паміж двума цэнтрамі збірання рускіх зямель — Вялікімі Княствамі Літоўскім i Маскоўскім. Ужо дагэтуль літоўска-маскоўскія інтарэсы скрыжоўваліся ў смаленскіх землях (з 1335 г. адбывалася барацьба за Ржэву[1], a ў 1341 г. Альгерд здзейсніў няўдалы паход на Мажайск[2]), але да поўнамаштабнай вайны справы не даходзілі, мабыць, таму, што нават агульнай мяжы дзвюх дзяржаў пакуль не існавала[3].

Актыўная палітыка маскоўскага вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча выклікала не толькі падтрымку з боку вялікай колькасці рускіх князёў i шырокі народны патрыятычны рух, але i незадаволенасць пэўных цэнтраў Паўночна-Ўсходняй Русі пашырэннем маскоўскай улады і, адпаведна, стратай сваёй самастойнасці. Па словах цвярскога летапісца, масквічы „князи Русьскыи начата приводити въ свою волю, а который почалъ не повиноватися ихъ воле, на тыхъ почали посягати злобою»[4]. Чытаць далей →

Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берaсця 1657 г. і спрэчка за места


6 студзеня 1656 г. у месце Раднот (Radnot)[1] Швецыя і Трансільванія (таксама і ад імя сваіх некаталіцкіх хаўруснікаў) уклалі дамову пра вайсковы саюз ды падзел Рэчы Паспалітай. Ад Швецыі яе падпісалі Цэлестын Штэрнбах (Celestin Sternbach) і Готард Велінг (Gotthard Velling), ад Трансільваніі — Янаш Кемень (János Kemény) і Міхай Мікеш (Mihály Mikes). У перамовах таксама бралі ўдзел паслы Прусіі і Багуслава Радзівіла — Ян Мяржэнскі і Стэфан Нямірыч. 18 артыкулаў дамовы — першы ў гісторыі дасканалы план скасавання Рэчы Паспалітай шляхам яе падзелу паміж Швецыяй, Трансільваніяй, Прусіяй, партыяй Багуслава Радзівіла і Ўкраінскім гетманатам[2].
Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) y 1410 г.


Праблема ўдзелу русінаў (пазнейшых беларусаў і ўкраінцаў) у галоўнай бітве з Нямецкім ордэнам у 1410 г., хоць ужо не раз краналася, заслугоўвае асобнага разгляду. Вырашэнне яе, як і апісанне самой бітвы, істотна залежала ад нацыянальнай пазіцыі аўтараў. Калі ў літаратурнай спадчыне данацыянальнага перыяду лаўры Грунвальду прыпісваліся адным палякам[1], а не славянам наогул ці літоўцам, дык пазней, дзелячы славу грунвальдскага трыумфу, нацыянальныя гістарыя­графіі сутыкаліся ў вострых канфрантацыях[2]. Роля народаў у дасягненні перамогі часта ставілася ў залежнасць ад ліку харугваў „сваіх“, якія ўдзельнічалі ў бітве, а ступень іх гераізму — ад маштабаў сечы і ліку разгромленых нямецкіх фармаванняў. Перад спакусай завышаць дадзеныя адносна колькасці армій з абодвух бакоў, перабольшваць ролю „сваіх“ і не заўважаць заслуг іншых не ўдавалася ўстаяць не толькі папулярызатарам гісторыі, але і аўтарам навукова–папулярных ці нават навуковых публікацый[3].
Чытаць далей →