БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Расійская імперыя'

Артыкулы па тэме ‘Расійская імперыя’

ДОЛБИЛОВ, МИХАИЛ Д. Русский край, чужая вера: этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре II. Москва: Новое литературное обозрение, 2010. 1000 с.

У 19 томе БГА (2012)

У жыцці кожнага вучонага надыходзіць момант, калі ён імкнецца падсумаваць свае навуковыя дасягненні. Тады ён і падступаецца да напісання ёмістай манаграфіі. У кнігу, падрыхтаваную такім чынам, укладвае ўсе свае веды, навуковы досвед і як мага лепш дэманструе назапашаныя за гады матэрыялы і выпрацаваныя тэорыі. Пры знаёмстве з манаграфіяй Міхаіла Далбілава якраз і складваецца ўражанне, што мы маем справу менавіта з такім творам.

На  самым пачатку нашых разважанняў  варта звярнуць увагу на наватарскае раскрыццё тэмы даследаванняў, а перш за ўсё на цікавы метадалагічны падыход да іх прадмета. Аўтар  рэцэнзаванай манаграфіі ўважліва прааналізаваў пытанне ролі рэлігіі ў нацыянальнай палітыцы Расійскай імперыі ў ХІХ ст. Ён слушна заўважыў, што царская Расія, асімілюючы абшары, здабытыя пасля падзелу Рэчы Паспалітай, была вымушана змагацца з шэрагам праблем, якія не сустракаліся ў Расіі цэнтральнай. Заходнія ўскраіны засяляла насельніцтва, якое размаўляла на іншай, чым у цэнтры, мове, пры гэтым часта належала да “чужой веры”. Тым не менш, гэтыя землі Пецярбург у прынцыпе разглядаў як абшар “адвечна расійскі”, таму, пераўтвараючы “Крэсы Усходнія” ў “Заходні Край”, трэба было перш за ўсё ўдарыць па моцнай і незалежнай пазіцыі шляхты і каталіцкага клеру (як лацінскага, так і грэка-каталіцкага). Чытаць далей →

ДОЛБИЛОВ, МИХАИЛ / СТАЛЮНАС, ДАРИУС. Обратная уния: из истории отношений между католицизмом и православием в Российской империи 1840–1873. Вильнюс: Liedykla, 2010. 274 с.

У наступным нумары (том 19, 2012)

Аўтары гэтай кнігі даследуюць праекты далучэння каталікоў Расійскай імперыі да праваслаўнай царквы праз унію і спрабуюць вызначыць стваральнікаў тых праектаў, іх матывацыю ды мэты. Малюецца панарамнае палатно канфесійнага становішча ў Беларусі і Літве. Безвыніковыя прапановы уніі прагучалі ў 1840 г., адразу пасля далучэння ўніятаў да праваслаўнай царквы, і ў 1865 г., у час разгулу пасляпаўстанцкай рэакцыі і выбуху русіфікацыі. Праект уніі невыпадкова ўзнік у так званым Паўночна-Заходнім краі (Вільня, Мінск), бо актуальнасць яго інтэграцыі з астатняй часткай імперыі была вялікая.

Кніга складаецца з дзвюх частак: аналітыкі аўтараў і публікацыі архіўных крыніц, якія падаюцца без купюр і займаюць 175 старонак з 274. Усе высновы дасканала дакументаваны, прыводзяцца падрабязныя падрадковыя каментары. Выданне можна лічыць узорам прафесійнага выкарыстання архіўных крыніц у мэтах даследавання. Чытаць далей →

Бендин, Александр Ю. Проблемы веротерпимости в Северо-Западном крае Российской империи (1863—1914). Минск: БГУ, 2010. — 439 с.


У наступным нумары (том 19, 2012) Бендин, Александр Ю. Проблемы веротерпимости в Северо-Западном крае Российской империи

Аляксандр Бендзін, аўтар грунтоўнай, напісанай на багатым дакументальным матэрыяле манаграфіі, паставіў сабе на мэце прааналізаваць праблему рэлігійнай талерантнасці на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю ў перыяд ад паўстання 1863—1864 г. да пачатку Першай сусветнай вайны (1914). Намер гэты быў вельмі амбіцыйны — куды больш амбіцыйны, чым гэта можа падацца з тэксту самой манаграфіі. Рэч у тым, што апошняя засяроджваецца ў першую чаргу на ўзаемаадносінах каталікоў і праваслаўных. Няшмат можна з яе даведацца пра жыццё іўдзейскай, пратэстанцкай ці мусульманскай суполак, гэтак жа як і пра дзяржаўную палітыку ў дачыненні да гэтых груп. Тым не менш, нельга аспрэчыць, што каталіцка-праваслаўныя стасункі знаходзіліся ў той перыяд у цэнтры ўвагі расійскіх імперскіх уладаў, а таму, зразумела, выклікалі найбольшую колькасць спрэчак і эмоцый. Чытаць далей →

Марына Сакалова. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у 1815—1830 г. у кантэксце „новай палітычнай гісторыі»


Як вядома, даволі доўгі час айчынная гісторыя распрацоўвалася пераважна на падставе прынцыпаў эканамічнага дэтэрмінізму і класавага падыходу. Хоць марксізм і „дазваляў» аналізаваць макрамеханізмы і вызначаць глыбінныя фактары палітычнага працэсу, сацыяльна-псіхалагічныя, культурныя і іншыя дэтэрмінанты палітычнай дзейнасці ў большасці выпадкаў апынуліся па-за межамі ўвагі навукоўцаў, якія працавалі ў рамках дадзенай парадыгмы. Вось чаму ў час актыўнага пераасэнсавання метадалагічнага базісу гістарычных даследаванняў, якое пачалося ў другой палове 1980-х г., гісторыкі звярнуліся да антрапалагічных падыходаў, гісторыі штодзённасці і да т. п. „Палітычнае» ж асэнсоўвалася, галоўным чынам, як дзейнасць урадавых структур і палітычных эліт. Па-за ўвагай, такім чынам, застаўся той факт, што ўжо з сярэдзіны ХХ ст. уплывовыя замежныя гісторыкі адзначалі неабходнасць пашырэння прадмета палітычнай гісторыі ў сувязі са зменамі разумення палітычнага ў філасофіі і палітычнай сацыялогіі. Чытаць далей →

Галіна Туміловіч. Расійскі царызм і шляхта Беларусі (1795 – 1863). Праверка на „высакароднасць”


Ключавым момантам у праблемным полі вышэйшая ўлада і прывілеяванае саслоўе на беларускіх землях (што справядліва таксама для Літвы і Правабярэжнай Украіны)[1] з’яўляюцца адносіны царызму да дробнай шляхты, якая складала тут пераважную большасць згаданага стану (на канец XVIII ст. каля 95%)[2]. Гэтая палітыка ўвасобілася ў так званым разборы шляхты. Вiдавочнасць гэтай высновы прызнаецца айчыннымi гiсторыкамi. Разам з тым, у спецыяльных даследаваннях да нядаўняга часу дадзеная праблематыка ў беларускай гістарычнай літаратуры была прадстаўлена лiтаральна лiчанымi працамi. Апошняе тычыцца адлюстравання як праблемы „разбору” шляхты, так і ў цэлым праблемы палітыкі Расійскай дзяржавы ў дачыненні да ўсяго дваранскага саслоўя ў названы перыяд[3].
Чытаць далей →

Карл Фоделло. О состоянии евреев в России (публікацыя Я. Анішчанкі).

Карл Фоделло

Тетрадь 2-я

О состоянии евреев в России

* Заканчэнне. Пачатак публікацыі гл. у БГА Т. 16, сш. 31, с. 513–539.

Нечто о еврейских обществах в Польше вообще, о раввине, о хазоне или уставщике, о иерушальмах, о шамаше, о шохате, о товариществах в еврейском обществе, о подати по кагалу, о Рохаше, о синагоге и предложения к исправлению всего еврейскаго общества.

Нечто о еврейских обществах в Польше вообще

Каждое еврейское общество вообще состоит из весьма немногих зажиточных, из большаго числа таковых, которые имеют насущный хлеб свой и из самаго большого числа неимущих. К первому разряду принадлежат большею частию купцы, подрядчики, стряпчие, комиссионеры, ростовщики и т. п. Ко второму — ремесленники, так называемые факторы, рабочие люди и т. д. К последнему же — многочисленная толпа умышленных и неумышленных нищих. (О нравственном и физическом состоянии евреев, о воспитании и характере, одним словом, о всем житии и бытии их изложено в первой части сей тетради и в трактате моем на французском языке, хранящемся в еврейском комитете под заглавием „О состоянии евреев в России”.) Чытаць далей →

Наталля Анофранка. Партрэты разбойнікаў беларуска-літоўскіх губерняў (з гісторыі штодзённасці першай паловы ХІХ ст.)


Крымінальная сфера ў першай палове ХІХ ст. у беларуска-літоўскіх губернях [1] была cтракатай. Як і ў любым іншым грамадстве, тут адбываліся больш ці менш цяжкія злачынствы супраць асобы (збіццё, цялесныя пашкоджанні, забойствы, гвалтаванні), а таксама супраць маёмасці (крадзяжы, грабяжы, махлярствы). Акрамя ўніверсальных злачынстваў, уласцівых любому гістарычнаму перыяду з прычыны чалавечай прыроды, былі злачынствы і правапарушэнні, якія абумоўліваліся тагачасным сацыяльным ладам (эканамічнымі і сацыяльнымі адносінамі ў грамадстве). Для беларуска-літоўскіх земляў у сувязі з іх уключэннем у склад Расійскай імперыі фактарамі, якія непасрэдна паўплывалі на крымінальную сферу, былі прыгонніцтва і рэкруцкая павіннасць. Іх “адваротам” была велізарная колькасць збеглых прыгонных і дэзерціраў [2]. Гэтыя людзі аўтаматычна рабіліся правапарушальнікамі. Яны ўжо не маглі легалізаваць сябе, каб не панесці пакаранне. У лепшым выпадку яны незаконна наймаліся на часовую працу або збіралі міласціну, у горшым – займаліся крадзяжамі, грабяжамі (рабаваннямі) і разбоямі [3]. Чытаць далей →

Наталля Анофранка. Злачынствы непаўналетніх і малалетніх дзяцей у 30–50‐я гады ХІХ ст. на землях Беларусі


У еўрапейскіх краінах у ХІХ ст. рост дзіцячай злачыннасці быў звязаны з прамысловай рэвалюцыяй, дэмаграфічным пераходам і ўрбанізацыяй. У выніку гэтых працэсаў адбывалася трансфармацыя і сямейных адносінаў. Пры занятасці абодвух бацькоў у фабрычна-заводскай вытворчасці або іншай дзейнасці па-за сценамі дома дзеці выпадалі з традыцыйнай сістэмы нагляду [1]. У беларускалітоўскіх губернях, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, з канца XVIII ст. і да пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. пералічаныя глабальныя працэсы развіваліся марудна. Прычынай гэтай запаволенасці было прыгоннае права, адсутнасць значных рэформаў у часы праўлення Аляксандра І і ахоўная палітыка Мікалая І. Такім чынам, на гэтых землях яшчэ не склаліся спрыяльныя ўмовы для росту дзіцячай злачыннасці, у 30‐я – пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. злачыннасць заставалася ў рамках традыцыйнага грамадства і не мела масавага характару. Гэта пацвярджаюць дакументы паліцэйска-судовых устаноў Мінскай і Віцебскай губерняў, на якіх і базуецца дадзенае даследаванне, – ніжніх земскіх судоў (земская паліцыя), павятовых судоў, Віцебскай і Мінскай палат крымінальных судоў, Віцебскага і Мінскага “совестных” (далей – сумленных) судоў, а таксама дакументаў губернскай адміністрацыі. Крыніцы дазваляюць вызначыць віды злачынстваў непаўналетніх і прычыны гэтых дзеянняў. Паліцэйска-судовая дакументацыя дае магчымасць прасачыць, якім чынам законы і ўказы ў дачыненні да непаўналетніх злачынцаў увасабляліся ў рэальных судовых практыках, паказаць механізм узаемадзеяння паліцэйскіх устаноў і судовых інстанцый рознага ўзроўню. Чытаць далей →

После грозы: 1812 год в исторической памяти России и Европы: сб. ст. / под ред. Д. А. СДВИЖКОВА. Москва: Кучково поле, 2015. 384 с., 8 ил.

За два стагоддзі паўстала даволі значная гістарыяграфія, прысвечаная гісторыі вайны 1812 г. Цікавасць да той вайны з боку гісторыкаў, літаратараў, публіцыстаў, асоб, якія на аматарскім узроўні захапляліся войнамі, праявілася амаль адразу пасля заканчэння ваенных дзеянняў і не спадала да нашага часу, асабліва ж яна абудзілася ў сувязі з 200-гадовым юбілеем тых падзей. Хоць гістарыяграфія была значная, даследчыкі разглядалі ў асноўным ваенныя дзеянні ў храналагічнай паслядоўнасці, размяшчэнне і перадыслакацыю войскаў супрацьлеглых бакоў, тактычнае і стратэгічнае манеўраванне, займаліся падрабязным апісаннем ваенных аперацый і асобных баёў або асоб, якія ў іх удзельнічалі. У савецкі час, нягледзячы на цікаваць да падзей вайны 1812 г., гэтая праблематыка распрацоўвалася менш актыўна. І ўсё ж за апошнія дваццаць восем гадоў расійскімі даследчыкамі не толькі была надрукавана даволі вялікая колькасць работ пра вайну 1812 г. і замежны паход рускай арміі, але і абаронены шэраг кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па гістарыяграфіі гэтай вайны. Чытаць далей →

Яўген Анішчанка. Атлас Мінскай губерні 1800 г.: стварэнне і аўтары

Цэнтральна-беларускія землі, далучаныя да Расійскай імперыі па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай, паводле ўказа ад 3 траўня 1795 г. склалі Мінскае намесніцтва, а з 9 кастрычніка 1796 г. апошняе было арганізавана ў губерню. Намесніцтва спачатку складалася з 13 паветаў: Мінскага, Вілейскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Дзісенскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Бабруйскага, Мазырскага, Давыд-Гарадоцкага, Пінскага, Нясвіжскага, Слуцкага. Такі падзел праіснаваў да 9 кастрычніка 1796 г., калі Давыд-Гарадоцкі, Нясвіжскі, Докшыцкі і Пастаўскі паветы былі выведзены па-за штат, а губерню склалі 10 паветаў: Мінскі, Ігуменскі, Пінскі, Рэчыцкі, Мазырскі, Вілейскі, Слуцкі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ашмянскі [1]. Нованабыты абшар адразу стаў аб’ектам пільнай увагі царскіх улад, што рэалізоўвалася праз географа-статыстычнае апісанне тэрыторыі і яе картаграфаванне. Чытаць далей →

Яўген Анішчанка. Трактат Карла Фадэлы пра стан яўрэяў у Расійскай імперыі.


Яўрэі, якіх расійскія манархі не талеравалі, апынуліся пад іх уладай у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795). Расійскія самадзержцы пасля 1772 г. не пакідалі спробаў інтэграваць яўрэяў у склад сваіх вернападданых. Рабілася гэта ў выглядзе розных камісій з дапамогай дэпутатаў ад кагалаў.

Таму тэма регулявання яўрэйскага пытання, і ў прыватнасці ўдзелу яўрэйскіх прадстаўнікоў у дзяржаўных камітэтах, даўно вабіла гісторыкаў. Класікі яўрэйскай гістарыяграфіі С. Дубноў[1] і Ю. Гесэн[2] з дыяметральна процілеглых пазіцый ацэньвалі хаўрус з царызмам: першы ідэалізаваў іх рэпрэзентацыю, а другі выстаўляў прыладай кагальнай алігархіі, якая хацела з дапамогай улады закансерваваць сваю тыранію.
Чытаць далей →

Соркіна, Інна. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. – Вільня: ЕГУ, 2010 (Андрэй Кіштымаў)

СОРКІНА, ІННА. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с.

Горад — мястэчка — вёска. На працягу стагоддзяў менавіта яны складалі сетку населеных пунктаў Беларусі. Прычым складнікі гэтай трыяды мелі розную ступень свабоды. Горад мусіў быць падобным на іншыя гарады. Жыць гарадскім жыццём. Інакш бы яму не паверылі, што ён — горад. Ён так і рабіў. Напрыклад, дамагаўся магдэбургіі, самасцвярджаўся: я — такі ж горад, як усе, я — гэтага варты, я — частка гарадской супольнасці Еўропы і свету… Вёска свята шанавала сваю традыцыйнасць — як свой нязменны і неразменны капітал ды цноту. Праўда, горад выступаў у дачыненні да вёскі агрэсарам, неаднаразова падрываючы яе традыцыі, уносячы сумятню ў вясковыя галовы і забіраючы, як здабычу, у гарадскі вір самы актыўны вясковы элемент.
Чытаць далей →

Вячаслаў Афанасьеў. Кандыд (да біяграфіі Міхаіла Зялёнкі)


Калі мы ўважліва прачытаем лісты Тараса Шаўчэнкі, якія ён паслаў з Новапятроўскага ўмацавання (Мангышлак. — В.А.) у Арэнбург, то амаль у кожным з іх заўважым сардэчныя, кранальныя прывітанні і пацалункі „бацьку прэфекту». З пэўных меркаванняў гнаны кабзар не назваў імя гэтага чалавека. І мы, верагодна, ніколі б не даведаліся пра яго, калі б у 1899 г. у часопісе „Киевская старина» не з’явіліся б мемуары Ф. М. Лазарэўскага пад назвай „З успамінаў пра Шаўчэнку», дзе, у прыватнасці, ён піша: „У маю адсутнасць Шаўчэнка зблізіўся з палякамі, якіх пад час мікалаеўскага царавання была цэлая калонія. Бліжэй за ўсіх, відаць што, ён быў да Залескага, Серакоўскага, Турно, Зялёнкі і Аркадзя Венгжыгоўскага. Апошні з іх служыў у Памежнай камісіі; чалавек незвычайна вёрткі і пранырлівы, ён першы дазнаваўся аб прыбыцці новых сасланых палякаў і адразу ж уводзіў іх у свой гурток. Міхаіл Зялёнка, дамініканскі манах, які быў у 30-я г. прэфектам гімназіі ў Літве, сасланы ў Арэнбург у 1834 г. і стаў там капеланам Арэнбургскага кадэцкага корпуса. Палякі не пераставалі зваць яго прэфектам. Менавіта гэтыя два верхаводы, Венгжыгоўскі і Зялёнка, напаўнялі цэнтр польскага насельніцтва ў краі найлепшымі прадстаўнікамі з сасланых у 30-я г. палякаў»[1].
Чытаць далей →