БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Рэцэнзіі'

Артыкулы па тэме ‘Рэцэнзіі’

Савченко, Сергій. Давня Русь у полемічній літературі кінця ХVI–XVII ст. (Генадзь Сагановіч)


САВЧЕНКО, СЕРГІЙ. Давня Русь у полемічній літературі кінця ХVІ-ХVІІ століття. Дніпропетровськ: ТОВ „Інновація», 2007. — 186 с

Кніга маладога ўкраінскага гісторыка, ужо знаёмага нашым чытачам па публікацыях у БГА, прысвечана вобразам гісторыі Русі і іх выкарыстанню ў рэлігійнай публіцыстыцы ХVІ-ХVІІ ст. Па сутнасці, яна непасрэдна тычыцца складанай праблемы вытокаў гістарычна-культурнай ідэнтычнасці навачасных украінцаў і беларусаў. Нягледзячы на працяглую традыцыю вывучэння палемічнай літаратуры, якая паўстала ў сувязі з царкоўнай уніяй 1596 г., гістарычная свядомасць праваслаўных і каталіцкіх палемістаў засталася сапраўды маладаследаванаю, так што аўтар узяўся за бясспрэчна актуальную тэму.
Чытаць далей →

Niendorf, Mathias. Das Großfürstentum Litauen. Studien zur Nationsbildung in der Frühen Neuzeit (Штэфан Родэвальд)


NIENDORF, MATHIAS. Das Großfürstentum Litauen. Studien zur Nationsbildung in der Frühen Neuzeit (1569-1795) (=Veröffentlichungen des Nordost-Instituts; 3), Harrassowitz Verlag Wiesbaden 2006. — 329 s., 3 Karten.

Маціяс Ніндорф стварыў грунтоўнае адмысловае даследаванне „адсутнага звяна» паміж формамі познесярэднявечных „нацыяў» (nationes) і мадэрнымі нацыямі, напісанае на самым высокім навуковым узроўні: на прыкладзе Вялікага Княства Літоўскага ён разгледзеў нацыі, мовы і канфесіі як феномены нацыятворчых працэсаў ранняга Новага часу. Зварот да ВКЛ тым больш варта вітаць, што яно, нягледзячы на такое працяглае існаванне і часам анармальныя тэрытарыяльныя памеры ды незвычайную культурную размаітасць, засталося амаль без увагі[1] па-за дзяржавамі — пераемніцамі гэтага княства. Але і ў нацыянальных гістарыяграфіях рэгіёну — толькі ў зародку такія метадычныя падыходы да шматнацыянальнай дзяржавы, якія дэманструюць абстрагаванне ад этнічных і канфесійных падзелаў.
Чытаць далей →

Testamenty Jana, Tomasza i Jana „Sobiepana” Zamojskich. Opr. W. Kaczorowski (Марцэлі Косман)

Testamenty Jana, Tomasza i Jana „Sobiepana» Zamojskich. Opracował WŁODZIMIERZ KACZOROWSKI. Wydawnictwo Uniwersytetu Opolskiego. Opole, 2007. — 107 s.

Старапольскія тэстаманты з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі па гісторыі палітычнай, гаспадарчай, культурнай, веравызнаўчай і іншай, таму не дзіўна, што яны даўно выклікалі вялікую цікавасць, хоць няшмат такіх помнікаў было камплектна выкарыстана ў даследаваннях, і асабліва апублікавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі археаграфічных выданняў. Таму цяпер выходзяць вартыя даверу выданні тых помнікаў, якія да гэтага часу былі вядомыя з эдыцый XIX в. (пераважна сумнеўнай якасці), або яшчэ зусім невядомыя, здабытыя ў архівах. Чытаць далей →

Gil, Andrzej. Chelmska diecezja unicka 1596–1810 (Святлана Марозава)


GIL, ANDRZEJ. Chelmska diecezja unicka 1596-1810. Dzieje i organizacja. Lublin: Instytut Europy ŚrodkowoWschodniej, 2005. — 338 s.

У канцы ХVI ст. на абшарах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзе цяпер раскінуліся Польшча, Літва, Беларусь і Ўкраіна, адбылася шматзначная паводле сваіх наступстваў сустрэча-сутыкненне двух культурна-рэлігійных светаў — заходне- і ўсходнехрысціянскага. Праявы і вынікі гэтай сустрэчы да сённяшняга дня адчувальныя ў розных сферах грамадскага жыцця рэгіёну. Таму Берасцейская царкоўная унія 1596 г., гісторыя уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы і яе асобных тэрытарыяльна-адміністрацыйных структур здаўна адносяцца да ліку ключавых даследчыцкіх праблем у беларускай, украінскай, польскай гістарыяграфіі, з’яўляюцца прадметам вострых навуковых і пазанавуковых дыскусій.
Чытаць далей →

Kalembka, Sławomir. Wielka Emigracja. 1831–1863 (Зміцер Мацвейчык)


KALEMBKA, SŁAWOMIR. Wielka Emigracja. 1831-1863. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2003. — 434 s.

Паражэнне нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-1831 г. (Лістападаўскага) у Польшчы, Беларусі і Літве выклікала феномен Вялікай эміграцыі яго ўдзельнікаў і прыхільнікаў у краіны Заходняй Еўропы і на іншыя кантыненты. Землі колішняй Рэчы Паспалітай пакідалі члены паўстанцкага ўрада, дэпутаты, арганізатары і кіраўнікі ўзброеных фармаванняў, студэнты, дзеячы культуры і навукі. Сярод іх каля 1,5-1,7 тыс. чалавек былі выхадцамі з Беларусі і Літвы. Многія эмігранты спадзяваліся сваёй дзейнасцю за мяжой наблізіць час вызвалення айчыны. Яны стварылі дзесяткі арганізацый, выдалі тысячы навуковых, літаратурных i публіцыстычных твораў. Аднак лёс большасці эмігрантаў склаўся трагічна. Вельмі многія з іх памерлі на чужыне, так і не ўбачыўшы больш роднага краю. Толькі невялікая частка здолела вярнуцца на радзіму[1].
Чытаць далей →

Надсан, Аляксандр. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі (Святлана Марозава).


НАДСАН, АЛЯКСАНДР. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. — Менск, 2006. — 112 с. (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд»)

Дзякуючы працам айчынных гісторыкаў, этнолагаў, філолагаў, філосафаў і культуролагаў (У. Конан, Я. Янушкевіч, А. Смалянчук, І. Трацяк і інш.) у апошнія два дзесяцігоддзі навуцы і грамадству стала вядома шмат новых старонак беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. У гістарычную памяць народа вернуты постаці адраджэнцаў, добра вядомых у свой час, але забытых няўдзячнымі нашчадкамі або і свядома выкрасленых савецкай гістарыяграфіяй з народнай памяці. Сярод гэтых адраджэнцаў — прадстаўнікі інтэлігенцыі дробнашляхецкага паходжання, святарства, буйных памешчыкаў (напрыклад, Р. Скірмунт). Невялікая па аб’ёме, але ад гэтага не менш каштоўная праца Аляксандра Надсана знаёміць нас з жыццём і дзейнасцю княгіні Магдалены Радзівіл (1861-1945), якая сярод постацяў беларускага нацыянальнага і рэлігійнага адраджэння пачатку ХХ ст. займае не апошняе месца.
Чытаць далей →

Вашкевіч, Андрэй; Нарэль, Дзяніс. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай. Мінск, 2006 (Аляксандр Пагарэлы)


ВАШКЕВІЧ, АНДРЭЙ; НАРЭЛЬ, ДЗЯНІС. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. Мінск: Зміцер Колас, 2006. — 126 с.

Тэма трансфармацыі этнарэлігійных ідэнтычнасцяў у нацыянальныя адносіцца да слаба распрацаваных у беларускай гістарыяграфіі. Маладыя гісторыкі з Горадні Дзяніс Нарэль і Андрэй Вашкевіч ажыццявілі манаграфічнае даследаванне гэтага працэсу ў межах асобна ўзятага невялікага рэгіёну. Праца унікальная для айчыннай гістарычнай навукі, да таго ж яна мае значэнне і па-за навуковым кантэкстам.
Чытаць далей →

Михайлюк, Олександр В. Селянство України в перші десятиліття XX ст. (Марыя Бяспалая)

МИХАЙЛЮК, ОЛЕКСАНДР В. Селянство України в перші десятиліття XX ст.: соціокультурні процеси. Дніпропетровськ: Інновація, 2007. — 456 с

Удалай назвай для рэцэнзіі на манаграфію Аляксандра Міхайлюка магло б стаць лацінскае выслоўе, прыведзенае самім аўтарам: іn historia non datur saltus (гісторыя не ведае скачкоў). Менавіта гэтаму лейтматыву падпарадкаваны ўсе структурныя элементы кнігі. На яго доказ працуе велізарная колькасць літаратуры самых разнастайных кірункаў (агульная лічба — 1288 пазіцый), у тым ліку справы чатырох архіваў Украіны. Абагульніць галоўную думку аўтара можна ў наступным выглядзе: рэальнае жыццё ўяўляе сабою непарыўнае адзінства. Нельга вырываць рэвалюцыйныя падзеі з кантэксту папярэдняга развіцця, бо іх удзельнікі фармаваліся ў межах пэўнай культуры з яе традыцыямі (38). На наш погляд, да сказанага варта было б дадаць, што гэтак жа немагчыма перапыніць сілавымі (так бы мовіць, рэвалюцыйнымі) сродкамі эканамічныя працэсы, якія гэтаксама зарадзіліся і развіваліся па сваіх законах, у адпаведнасці з пэўнай культурай і яе традыцыямі.
Чытаць далей →

Studia Białorutenistyczne / Беларусазнаўчыя даследаванні. T. 1. (Валянціна Яноўская, Алена Філатава).


STUDIA BIAŁORUTENISTYCZNE / БЕЛАРУСАЗНАЎЧЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ. T. 1 / 2007. Lublin, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 420 s.

У 2007 г. выйшаў з друку першы нумар навуковага зборніка „STUDIA BIAŁORUTENISTYCZNE» пад рэдакцыяй Рышарда Радзіка і Міхала Саевіча, стваральнікі якога паставілі сваёй мэтай папулярызацыю ведаў сярод насельніцтва Польшчы ў сферы грамадскіх і гуманітарных навук Беларусі (гісторыі, сацыялогіі, культуразнаўства, літаратуразнаўства і мовазнаўства). Як гэта ні дзіўна, але, па сведчанні рэдакцыі, палякі вельмі мала ведаюць пра гісторыю i культуру свайго бліжэйшага ўсходняга суседа, не разумеюць яго ментальнасць. Думаецца, што ў поўнай меры гэта адносіцца і да беларусаў. Але ж геаграфічнае суседства беларусаў і палякаў абумовіла настолькі цеснае перапляценне іх гістарычных лёсаў, што зразумець як мінулае, так і сучаснае гэтых двух народаў без вывучэння гістарычнага шляху як кожнага паасобку, так і іх узаемаўплываў падаецца проста немагчымым.
Чытаць далей →

Rocznik Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej. Rok 4. (Валянціна Яноўская, Алена Філатава).


ROCZNIK INSTYTUTU EUROPY ŚRODKOWO-WSCHODNIEJ. 2006. Rok (4) 2006. Lublin, 2006. — 179 s.

Дадзены нумар „Rocznika Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej» цалкам прысвечаны праблемам гісторыі Беларусі з мэтай, як сцвярджаецца ў прадмове „Ад Рэдакцыі», умацавання страчаных навуковых (і не толькі навуковых) кантактаў. Асноўнай праблемай, зыходзячы з тэматыкі большай часткі артыкулаў, вылучана канфесійная гісторыя, дакладней яе хрысціянскі складнік. Выбар не падаецца нам выпадковым. Пачынаючы з канца 80-х — пачатку 90-х г. ХХ ст. беларуская гістарыяграфія ўсё больш актыўна звяртаецца да праблемы ролі рэлігіі ў фармаванні нацыянальнай (этнічнай) свядомасці беларусаў. Але да гэтага часу ў беларускай гістарыяграфіі назіраюцца досыць вялікія разыходжанні як у вызначэнні канфесіі, што магла прэтэндаваць на ролю кансалідоўнага фактара, так і наогул на прызнанне за рэлігіяй (асобнай канфесіяй) такой функцыі.
Чытаць далей →

Марцэлі Косман. З разваг над культурай Вялікага Княства Літоўскага


3 разваг над культурай Вялікага Княства Літоўскага

(на палях віленскіх „аналізаў і вобразаў»)

У 2001 г. віленскае выдавецтва Aidai ў старанным графічным афармленні i ca шматлікімі ілюстрацыямі выдала калектыўную працу Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos kultūra. Tyrinёjimai ir vaizdai. Ha тытульнай старонцы пералічана пяць прозвішчаў (Vytautas Ališauskas, Liudas Jovaiša, Min­daugas Paknys, Rimvydas Petrauskas i Eligijus Raile), з якімі, як зазначана, звязана „апрацоўка» выдання. Але паколькі аўтараў намнога болей, то пералічаных належыць лічыць яшчэ i рэдактарамі ўсяго тома. Праз пяць гадоў у ідэнтычнай знешняй форме ў Кракаве пад патранатам Таварыства аўтараў i выдаўцоў навуковых прац „Universitas» выйшла польская версія гэтай працы. Пераклад ажыццявілі Павел Букоўскі, Беата Калэмба i Беата Пясецка[1].
Чытаць далей →

Сяргей Токць. Абуджэнне заходнерусізму ў інтэграцыйным канструктывізме А. Бендзіна


Исторический поиск Беларуси: альманах / Сост. А. Ю. Бендин. Минск: Экономпресс, 2006. — 416 с.

У 2006 г. у Мінску ўбачыў свет альманах „Гістарычны пошук Беларусі», асновай для якога паслужылі матэрыялы навуковага семінара, прысвечанага памяці вядомага гісторыка Ігара Аржахоўскага. Задачей гэтага семінара, паводде сцверджання ўкладальніка альманаха Аляксандра Бендзіна, з’яўляецца „кансалідацыя навукова-даследніцкіх сілаў, здольных спалучаць распрацоўку сучасных інтэрпрэтацый гістарычных праблем з актыўным пошукам новых дакументальных матэрыялаў». Дынаміку працы ў акрэсленым кірунку надало „захапленне пошукам новых парадыгмаў у даследаванні гістарычнай рэальнасці i адмаўленне ідэалагічных стэрэатыпаў, якія замацаваліся ў найноўшых гістарычных даследаваннях». Чытаць далей →

Андрэй Ціхаміраў. Гісторыя нацыяналізму без нацыяналізму.


Булгаков, Валер. История белорусского национализма. Вильнюс: Ин­ститут белорусистики, 2006. — 331 с.

Праблема беларускага нацыяналізму i нацыятворчага працэсу — адна з асноўных для беларускай гуманістыкі. У большасці выпадкаў гэтае пытанне разглядаецца ў межах гістарычнай ці сацыялагічнай навукі і да нядаўняга часу не было предметам дастатковай рэфлексіі іншых дысцыплін. У філасофскім вымярэнні працэсам утварэння беларускай нацыі цікавіліся Ігнат Абдзіраловіч, Уладзімір Самойла, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Конан i іншыя. Спробы разгляду гэтай праблематыкі ў інтэрдысцыплінарным вымярэнні, як здаецца, патрабуюць прынамсі калектыўнай працы некалькіх аўтараў, спецыялістаў у сваіх галінах, але з агульнымі метадалагічнымі прынцыпамі i згодай наконт тэрміналогіі. Аднак, магчыма, праца аднаго аўтара значна спрашчае та­кое даследаванне, бо не патрабуе пастаянных кампрамісаў i дыскусій i дазваляе зразумела выказацца адной асобе.
Чытаць далей →