БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Том 30, Сшыткі 1-2 (58-59) (Снежань 2023)

  

Артыкулы

Уладзімір Падалінскі. Вобраз соймавага пасла ў мове палітычнага дыскурсу ВКЛ (другая палова XVI – пач. XVII ст.). C. 3-24.

Ганна Славіна. Праект ваеннаабарончага саюзу, прапанаваны дэлегацыяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919). C. 25-50.

Юры Грыбоўскі. Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства ў Латвіі: стварэнне і дзейнасць (1932–1936). C. 51-78.

Уладзімір Валодзін, Ірына Раманава. Нонканформнасць у Мінску часоў адлігі: справа Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага (1962). C. 79-116.

Генадзь Сагановіч. “Возможны негативные последствия”, або Дыскусія пра балцкі субстрат у БССР эпохі Машэрава. C. 117-154.

Юры Гардзееў. Сімвалічная прастора Гродна ў другой палове 80 – пачатку 90-х гадоў XX ст. C. 155-180.

 

Гісторыя гістарыяграфіі

Крыс Лорэнц. Для танга патрэбны трое. Гісторыя паміж “практычным” і “гістарычным” мінулым. C. 181-214.

 

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Рыгор Маеўскі. Парадоксы акадэмічнага пяцітомніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. C. 215-279.

Аляксандр Казакоў. Новая вокладка – ранейшыя заганы. Другая версія кнігі пра Аршанскую бітву і вайну 1512–1522 г. C. 280-303.

Сцяпан Стурэйка. Міфатворчасць і канспіралогія як інструменты гісторыка. C. 304-320.

Сталюнас, Дарюс. Польша или Русь? Литва в составе Российской империи. Москва, 2022 (Сяргей Токць). C. 321-333.

Каралёў, Максім; Крэнт, Дзмітрый. Даручыць таварышу Шкільтэру: латышскія даследаванні ў міжваеннай БССР. Віцебск – Варшава, 2022 (Сцяпан Захаркевіч). C. 334-338.

Sloin, Andrew. The Jewish revolution in Belorussia: economy, race and Bolshevik power. Bloomington, 2017 (Віталь Зайка). C. 339-353.

 

In memoriam

Сяргей Шупа. Вітаўт Кіпель. Жыццё даўжынёю ў гісторыю. C. 354-361.

 

Аўтары нумара.

Contents.

(PDF)

Ганна Славіна. Праект ваеннаабарончага саюзу, прапанаваны дэлегацыяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі

Сярод гістарычных падзей Еўропы XX ст. Парыжская мірная канферэнцыя вылучаецца сваім палітычным значэннем. Гістарычныя абставіны арганізацыі канферэнцыі, палітычныя і дыпламатычныя праграмы яе ўдзельнікаў, прававыя наступствы падпісаных шматбаковых пагадненняў, фармаванне новай сістэмы міжнародных адносін і паўстанне першай сусветнай арганізацыі – Лігі Нацый – шырока разгледжаны ў навуковай літаратуры [1]. Уплыў парыжскіх падзей 1919–1920 г. на фармаванне і рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў розных дзяржаў застаецца актуальнай тэматыкай даследаванняў апошніх дзесяцігоддзяў [2]. Дзейнасць дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі ў час мірнай канферэнцыі ў Парыжы таксама выклікала зацікаўленасць гісторыкаў, якія адзначалі вялікі ўплыў праектаў адраджэння Польскай дзяржавы, з аднаго боку, а з другога – дыпламатычнай дзейнасці РСФСР ды прадстаўнікоў генерала Антона Дзянікіна і адмірала Аляксандра Калчака на вырашэнне беларускіх пытанняў [3]. Чытаць далей →

Уладзімір Падалінскі. Вобраз соймавага пасла ў мове палітычнага дыскурсу ВКЛ (другая палова XVI – пач. XVII ст.)

Адной з вызначальных рысаў палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 г. – у складзе Рэчы Паспалітай) у перыяд ранняга Новага часу было актыўнае развіццё прадстаўнічых інстытутаў. Традыцыйна розныя сходы – соймікі, соймы і з’езды – разглядаюцца даследчыкамі як органы ўлады са сваім складам, структурай і кампетэнцыяй. Аднак яны былі і важным элементам культурнага асяроддзя тагачаснага, перадусім шляхецкага грамадства ВКЛ. Дзейнасць прадстаўнічых сходаў не толькі адлюстроўвала, але і ў значнай ступені фармавала палітычную культуру шляхты, у тым ліку яе сістэму каштоўнасцяў і мадэлі паводзін.

Чытаць далей →

Юры Грыбоўскі. Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства ў Латвіі: стварэнне і дзейнасць (1932–1936)

Адным з буйных цэнтраў беларускага нацыянальнага жыцця ў міжваенны час была Латвія. Месца кампактнага пражывання латвійскіх беларусаў – паўднёва-ўсходняя частка краіны, Латгалія і часткова Земгалія. У адміністрацыйным плане гэта тры латгальскія (Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі) і адзін земгальскі (Ілукштанскі) паветы. Акрамя таго, значная колькасць беларусаў жыла ў Рызе. Беларусы лічыліся пятай па колькасці групай сярод нацыянальных меншасцяў (пасля рускіх, яўрэяў, немцаў і палякаў). Колькасць жыхароў Латвіі, якія дэкларавалі сябе беларусамі, была няўстойлівай і вагалася ў межах ад 79 529 чал. (у 1920 г.) да 26 867 (у 1935 г.). Чытаць далей →

Уладзімір Валодзін, Ірына Раманава. Нонканформнасць у Мінску часоў адлігі: справа Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага (1962)

25 студзеня 1962 г. супрацоўнікі КДБ пры СМ БССР затрымалі некалькі чалавек з адной моладзевай, пераважна студэнцкай, кампаніі за захоўванне і распаўсюд самвыду. Пазней двое з затрыманых, Кім Хадзееў і Эдуард Гарачы, былі арыштаваныя па абвінавачанні ў “антысавецкай агітацыі і прапагандзе”.

Cправа Хадзеева і Гарачага вылучаецца колькасцю так ці іначай закранутых ёю людзей, а таксама блізкасцю да культурных і палітычных эліт БССР: у кампаніі Хадзеева ўдзельнічалі дзеці многіх важных чыноўнікаў і культурных дзеячоў, а студэнты з кампаніі вучыліся ў галоўных ВНУ Беларусі. Чытаць далей →

Юры Гардзееў. Сімвалічная прастора Гродна ў другой палове 80 – пачатку 90-х гадоў XX ст.

Перабудова ў Савецкім Саюзе без перабольшання лічыцца пераломным часам у гісторыі рэгіёну. Не павінен здзіўляць факт таго, што эпахальныя падзеі, якія закранулі краіну ў другой палове 80 – пачатку 90-х гадоў XX ст., не першы год прыцягваюць увагу даследчыкаў і грамадскай думкі. Сведчаннем зацікаўленасці працэсамі перабудовы з’яўляецца вялізная колькасць навуковых і публіцыстычных прац, апублікаваных у апошнія трыццаць гадоў у Расіі [1] і Украіне [2].

Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. “Возможны негативные последствия”, або Дыскусія пра балцкі субстрат у БССР эпохі Машэрава

У 1966 г., пры самым канцы кароткай адлігі, калі ў Мінску адбыліся небывалыя раней публічныя спрэчкі вакол ролі ВКЛ у беларускай гісторыі і ацэнкі царкоўнай уніі [1], акадэмічны Інстытут гісторыі прычыніўся да пачатку яшчэ адной, больш сур’ёзнай навуковай дыскусіі, якая выйшла далёка за межы Беларусі і зацягнулася амаль на дзесяцігоддзе. Хоць навукоўцы час ад часу яе згадваюць, спецыяльна тэмай ніхто не займаўся. Між тым, дыскусія аказалася настолькі неардынарнай і ў некаторых аспектах паказальнай, што яна бясспрэчна заслугоўвае спецыяльнага разгляду.

Чытаць далей →

Аляксандр Казакоў. Новая вокладка – ранейшыя заганы. Другая версія кнігі пра Аршанскую бітву і вайну 1512–1522 г.*

У 2011 г. выйшла манаграфія расійскага гісторыка Аляксея Лобіна пра Аршанскую бітву 1514 г. [1] У ёй аўтар прапанаваў новае бачанне гэтай падзеі, перагледзеўшы некаторыя старыя палажэнні, галоўным чынам датычныя колькасці войскаў з абодвух бакоў, велічыні маскоўскіх стратаў і міжнароднага значэння бітвы. Кніга выклікала інтарэс не толькі сваёй навізной, але і тым, што яна стала самай поўнай працай па тэме. Хоць бітва займала цэнтральнае месца ў манаграфіі, там разглядаліся і іншыя падзеі вайны 1512–1522 г. Усё гэта рабіла кнігу Лобіна абавязковай для кожнага, хто звяртаўся да адпаведнай тэматыкі.

Чытаць далей →

Рыгор Маеўскі. Парадоксы акадэмічнага пяцітомніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці*

Гісторыя дзяржаўнасці – невычэрпная крыніца ведаў.
Аляксандр Каваленя

У 2004 г. да кіраўніцтва Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыйшла новая на той час каманда, якая амаль цалкам складалася з выкладчыкаў кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі (былой кафедры гісторыі КПСС) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (БДПУ). Загадчык кафедры прафесар Аляксандр Каваленя (з 2014 г. член-карэспандэнт, з 2021 г. акадэмік НАНБ) стаў дырэктарам інстытута, а іншыя яе супрацоўнікі атрымалі пасады намесніка дырэктара па навуцы, вучонага сакратара і кіраўнікоў некаторых падраздзяленняў. Чытаць далей →

СТАЛЮНАС, ДАРЮС. Польша или Русь? Литва в составе Российской империи. Москва: Новое литературное обозрение, 2022. 376 с.

У 2022 г. у расійскім выдавецтве “Новое литературное обозрение” ў сэрыі “Historia Rossіca” ўбачыла свет кніга літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса “Польша или Русь? Литва в составе Российской империи”. Сталюнас належыць да найбольш аўтарытэтных даследчыкаў нацыянальнай палітыкі Расійскай імперыі на абшарах былога Вялікага Княства Літоўскага. Шмат яго прац выдадзена на англійскай, польскай і рускай мовах, а навуковы даробак даволі добра вядомы таксама беларускім гісторыкам, якія займаюцца блізкай праблематыкай. Чытаць далей →

КАРАЛЁЎ, МАКСІМ; КРЭНТ, ДЗМІТРЫЙ. Даручыць таварышу Шкільтэру: латышскія даследаванні ў міжваеннай БССР. Віцебск: ЛіБ – Варшава: Sowa, 2022. 382 с.

Гісторыя Беларусі – гэта, безумоўна, не толькі гісторыя беларусаў. Але названая тэза ў беларускай гістарыяграфіі не такая відавочная. Найбольш выразна гэта бачыцца ў школьных і ўніверсітэцкіх курсах гісторыі Беларусі, дзе згадкі пра этнічныя меншасці выпадковыя і датычаць у асноўным яўрэяў і радзей татар. Гісторыя этнічных меншасцяў Беларусі міжваеннага перыяду, гісторыя іх навуковага вывучэння да сёння калі не “белая пляма”, то дакладна “шэрая зона”. Чытаць далей →

Сцяпан Стурэйка. Міфатворчасць і канспіралогія як інструменты гісторыка*

У чэрвені 2018 г. у сацсетках пранеслася нізка віншаванняў журналісту і гісторыку Сяргею Абламейку з нагоды абароны ім у Беластоцкім універсітэце доктарскай дысертацыі на тэму “Палітыка савецкіх уладаў у адносінах да Старога гораду ў Менску ў 1920–1956 гадах”. Паколькі я ўжо тады цікавіўся тэматыкай гісторыі захавання культурнай спадчыны ў Беларусі, то праз пэўны час быў вельмі ўзрушаны, даведаўшыся пра падрыхтоўку кніжнай адаптацыі гэтай працы пад назвай “Невядомы Менск. Чытаць далей →

Крыс Лорэнц [1]. Для танга патрэбны трое. Гісторыя паміж “практычным” і “гістарычным” мінулым*

Пад жнівеньскаю поўняй дрыжыць анёл адпрэчаны. О гаспадыня дома, нашто сышла ты ў прах?
Ён будучыню страціў, мінуўшчынай прырэчаны. Вакол адно сучаснасць успыхвае ў вачах.

Джон Хаят. “Усмешкі пад дажджом” (1975)

У навінах “BBC-News” ад 3 лістапада 2004 г. пад загалоўкам “130-гадовы кітайскі пажар патушаны” было апублікавана наступнае дзівоснае паведамленне пра шахту Люхуангоу, размешчаную непадалёк ад горада Урумчы ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР: “Пажар, які ўспыхнуў больш за 100 гадоў таму на адным з кітайскіх вугальных радовішчаў, нарэшце патушаны, паведамляецца на сайце кампаніі. Чытаць далей →