БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Рэцэнзіі'

Артыкулы па тэме ‘Рэцэнзіі’

Kowkiel, Lilia. Prywatne księgozbiory na Grodzieńszczyźnie w pierwszej połowie XIX wieku. (Ларыса Доўнар)


Kowkiel, Lilia. Prywatne księgozbiory na Grodzieńszczyźnie w pierwszej połowie XIX wieku. Kraków, Wydawnictwo Naukowe Akademii Pedagogicznej, 2005. 221 s., ill., mapa.

Знакаміты англійскі бібліяфіл Рычард дэ Бёры, завяршаючы ў канцы свайго жыцця трактат аб любові да кніг „Філабіблон“ (1345 г.), пісаў: „Усё на свеце разбураецца і чахне ад часу, і тых, каго нараджае Сатурн, ён жа нястомна паглынае. Уся слава зямлі была б беспаваротна забыта, калі б не паклапаціўся ўсявышні пра сsродкі выратавання — пра кнігі. <…> Замкі могуць зраўняцца з зямлёй, непераможныя некалі дзяржавы могуць загінуць. Не дадзена ні каралям, ні папам увекавечыць сябе так, як гэта будзе зроблена ў кнізе“.
Чытаць далей →

Vulpius, Ricarda. Nationalisierung der Religion. Russifizierungspolitik und ukrainische Nationsbildung 1860—1920 (Лявон Баршчэўскі)

VULPIUS, RICARDA. Nationalisierung der Religion. Russifizierungspolitik und ukrainische Nationsbildung 1860—1920. Harassowitz Verlag, Wiesbaden, 2005. 476 S.

Праца Рыкарды Вульпіюс выконвалася ў Інстытуце Ўсходняй Еўропы пры Вольным універсітэце ў Берліне. Яна складаецца з уводзінаў і наступных раздзелаў: „Украінскія епархіі Рускай праваслаўнай царквы“, „Моўная спрэчка і Біблія“, „Канцэпцыі і формы выразу калектыўнае ідэнтычнасці“, „Ад схаванай барацьбы да адкрытага змагання (1917—1920 г.)“, „Заключэння“ і грунтоўнага спісу выкарыстаных першасных і другасных крыніц (агулам больш за 600).
Чытаць далей →

Євсєєва, Тетяна. Російська православна церква в Україні 1917—1921 рр. (Валянціна Яноўская)


ЄВСЄЄВА, ТЕТЯНА М. Російська православна церква в Україні 1917—1921 рр.: конфлікт національних ідентичностей у православному полі. Київ, 2005. 362 с.

Манаграфія ўяўляе сабой гістарычна–філасофскі роздум пра ролю Рускай праваслаўнай царквы (або, як піша аўтар, Расійскай) у грамадска–палітычным жыцці Ўкраіны ў 1917—1921 г. Даволі простая (на першы погляд) аўтарская ўстаноўка вылілася, аднак, у складанае тэарэтычнае даследаванне эвалюцыі палітычнай і прававой прыроды Рускай праваслаўнай царквы ў кантэксце канфлікту нацыянальных ідэнтычнасцяў у адзінай праваслаўнай прасторы постімперскай Расіі. Гэта першае ў украінскай гістарыяграфіі спецыяльнае даследаванне па азначанай тэме. Няма аналагаў і ў беларускай гістарыяграфіі. З улікам падабенства тэндэнцый у развіцці дадзенага працэсу на ўсёй заходняй частцы былой Расійскай імперыі дадзенае даследаванне можна лічыць значнай падзеяй не толькі для ўкраінскай, але і для беларускай і расійскай гістарыяграфіі.
Чытаць далей →

Робинсон, Михаил А. Судьбы академической элиты: отечественное славяноведение (1917— начало 1930-х г.) (Сяргей Запрудскі)


РОБИНСОН, МИХАИЛ А. Судьбы академической элиты: отечественное славяноведение (1917 — начало 1930–х годов). Москва: Индрик, 2004. 432 с.

Кніга М.Рабінсона з’яўляецца даволі нетыповай з таго пункту гледжання, што яна заснавана пераважна на дадзеных карэспандэнцыі паміж навукоўцамі, якая захавалася ў розных архівах.

Манаграфія складаецца з прадмовы, 8 раздзелаў, заключэння і двух дадаткаў.

Першы раздзел („Палітыка, навука, ідэалогія“) уяўляе сабой своесаблівы ўвод да праблематыкі ўсёй кнігі. У ім гаворка ідзе пра настроі расійскіх навукоўцаў у міжчасе паміж лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыямі, пра іх стаўленне да гвалтоўных дзеянняў савецкай улады ў 1917—1918 г., пра арышты, пра зрухі ў інстытуцыянальным развіцці савецкай славістыкі, ідэалагічна–палітычную цэнзуру ў дачыненні да навуковых прац. Структура гэтага раздзела (а таксама другога) акрамя храналагічнага падыходу ўкладзена ў значнай ступені пры дапамозе своеасасаблівага „кантэнт–аналізу“ корпусу даследаванай аўтарам карэспандэнцыі: з лістоў былі вылучаны тыя фрагменты, якія датычыліся тэмаў „гвалт“, „арышты“, „цэнзура“ і г.д., яны і сталі асновай для напісання канкрэтных падраздзелаў. Чытаць далей →

Frank Grelka. Die ukrainische Nationalbewegung unter deutscher Besatzungsherrschaft 1918 und 1941/42 (Лявон Баршчэўскі)

GRELKA, FRANK. Die ukrainische Nationalbewegung unter deutscher Besatzungsherrschaft 1918 und 1941/42. Harassowitz Verlag, Wiesbaden, 2005. 507 S.

Праца Франка Грэлькі выконвалася ў Даследчым цэнтры Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы пры Дортмундскім універсітэце. Яна ўключае ў сябе, акрамя неабходных уводзінаў, наступныя раздзелы: „Украінскі нацыянальны рух да прыходу немцаў“, „Украінскі нацыяналізм і нацыянал–сацыялізм“, „Украінскае пытанне напярэдадні Другой сусветнай вайны“, „Акупацыя і незалежніцкія памкненні ў 1918 г.“, „Акупацыя і незалежніцкія памкненні ў 1941 г.“, „Нацыянальны рух і забеспячэнне «жыццёвае прасторы» ў 1918 г.“, „Нацыянальны рух і забеспячэнне «жыццёвае прасторы» ў 1941 г.“, а таксама „Падагульненне“. Спіс выкарыстаных крыніц уключае пад тысячу назваў.

У падмурку канцэпцыі Франка Грэлькі ляжыць, як ужо можна здагадацца з пераліку назваў раздзелаў кнігі, метад параўнання і супастаўлення. У цэлым ён зазначае пераемнасць дзеянняў нямецкіх уладаў у 1918 і 1941 г., прынамсі, што датычыць эканамічных мэтаў акупацыі і палітычных мэтаў абмежаванага спрыяння частцы нацыянальнага руху на Ўкраіне.
Чытаць далей →

К’яры, Бернгард. Штодзённасць за лініяй фронту (Захар Шыбека)


К’ЯРЫ, БЕРНГАРД. Штодзённасць за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941—1944 г.) / Пер. з ням. Л.Баршчэўскага; нав. рэд. Г.Сагановіч. Мінск, 2005. 390 с.

Бернгард К’яры здзівіў мяне двойчы. Першы раз, калі пазнаёміў са сваёй дзяўчынай незвычайнай прыгажосці. І вось цяпер, калі выдаў сваю кнігу. Аўтар, якога ведаў з 1994 г. такім маладым, вясёлым і бестурботным, раптам паказаў сябе масцітым, таленавітым і арыгінальным даследчыкам. Пасля прачытання яго кнігі застаецца адчуванне набыцця інтэлектуальнага падарунка. Відавочна, што такое ж уражанне кніга зрабіла і на іншых, бо яе наклад разышоўся ў адзін момант.
Чытаць далей →

Projektgruppe Belarus im Jugendclub Köln e.V. (Hrsg.). „Existiert das Ghetto noch?“ (Гартмут Рус)

Projektgruppe Belarus im Jugendclub Köln e.V. (Hrsg.). „Existiert das Ghetto noch?“ Weißrussland: Jüdisches Überleben gegen nationalsozialistische Herrschaft. Verlag „Assoziation A“, Berlin, Hamburg, Göttingen, 2003. 320 S., Abb.

Гэтая вартая падзіву кніга створана дзякуючы пазауніверсітэцкаму кёльнскаму праекту. У рамках завершанай у 2000 г. праграмы візітаў беларускіх ахвяраў нацысцкага тэрору „праектгрупа Беларусь“ правяла апытанне дванаццаці яўрэяў (Фрыды Райсман, Маі Крапінай, Льва Краўца, Зінаіды Нікадзімавай, Уладзіміра Трахтэнберга, Гені Савольнер, Сімы Марголінай, Эльфрыды Азлесавай, Валерыя Мызгаева, Леаніда Рубінштэйна, Розы Герасімавай, Міхаіла Трайстэра) і беларускі Інэсы Булах. Усе яны —  былыя ўдзельнікі супраціву — дзяліліся ўспамінамі пра жыццё ў мінскім гета і досведам абыходжання з імі нямецкіх акупацыйных уладаў. Атрымалася oral history ў лепшым сэнсе, — сведчанні дэтальныя і вельмі пераканаўчыя. Хоць дакументалізацыя асабістых успамінаў змяшчалася і ў нядаўніх беларускіх выданнях, прысвечаных халакосту[1], там яны вельмі часта падаваліся схематызавана і сцісла. Гэтая публікацыя выгодна адрозніваецца ад іх дыферэнцыяваным апытаннем.
Чытаць далей →

Mironowicz Eugeniusz, Tokć Siarhiej, Radzik Ryszard. Zmiana struktury narodowościowej na pograniczu polsko–białoruskim w XX wieku (Аляксандр Пагарэлы)


Mironowicz Eugeniusz, Tokć Siarhiej, Radzik Ryszard. Zmiana struktury narodowościowej na pograniczu polsko–białoruskim w XX wieku. Białystok, Wydawnictwo uniwersytetu w Białymstoku, 2005. 171 s.

Беларуска–польскае памежжа ўсё часцей становіцца прадметам спробаў сур’ёзнага даследчага асэнсавання. У іх шэрагу і калектыўная манаграфія беларускіх і польскіх гісторыкаў і сацыёлагаў, выдадзеная Беластоцкім універсітэтам. Гэтую працу можна без сумневу назваць падвядзеннем некаторых вынікаў у распрацоўцы дадзенай тэматыкі. Аўтары манаграфіі — Сяргей Токць, Яўген Мірановіч і Рышард Радзік — самі жывуць на памежжы і чэрпаюць свае назіранні з непасрэднага вопыту. Гэтая кніга з’яўляецца апісаннем і аналізам не столькі змены, колькі складвання этнанацыянальнай структуры беларуска–польскага памежжа.
Чытаць далей →

Юрэвіч, Лявон. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага (Наталля Гардзіенка)

ЮРЭВІЧ, ЛЯВОН. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ (1947—2000). Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. 256 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).

З моманту своеасаблівага „адкрыцця“ тэмы замежжа ў беларускім інтэлектуальным асяроддзі прайшло больш як 15 гадоў. Нібы ўжо мусіць скончыцца эйфарыя першапраходніцтва і надысці час ацэнкі таго, што зроблена ў эміграцыязнаўстве, з вызначэннем перспектываў яго наступнага развіцця.

За адзначаны перыяд у друку з’явілася пэўная колькасць публікацыяў, прысвечаных пераважна літаратурнай спадчыне замежных беларусаў, ды рэдкія гістарычныя даследаванні, засяроджаныя на вывучэнні тых ці іншых аспектаў, асобаў ці краінаў беларускай эміграцыі. Выразнай адметнасцю айчыннага эміграцыязнаўства сёння ёсць перавага крыніцазнаўчага падыходу, фактычна абмежаванага ўвядзеннем у навуковы ўжытак новых крыніцаў інфармацыі па тэме. Акрамя таго, большасць публікацыяў — гэта рэфлексіі самой эміграцыі адносна сваёй гістарычнай ролі, а не даследаванні прафесіяналаў. Як вынік, сучаснаму беларускаму эміграцыязнаўству выразна бракуе аналітыкі, абагульненняў і сістэматызацыяў ужо назапашанага і новазнойдзенага матэрыялу. Чытаць далей →

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: Нарматыўны даведнік (Уладзімір Свяжынскі, Міхаіл Спірыдонаў)


Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: Нарматыўны даведнік / І. А. ГАПОНЕНКА, І. Л. КАПЫЛОЎ, В. П. ЛЕМЦЮГОВА і інш.; Пад рэд. В. П. ЛЕМЦЮГОВАЙ. Мінск: Тэхналогія, 2003.

Геаграфічны паказальнік — найважнейшы элемент археаграфічнага выдання, а найважнейшае ў гістарычнай картаграфіі — лакалізацыя айконімаў і іншых геаграфічных назваў. Без даведнікаў мясцовых найменняў выкананне гэтых задач немагчымае. У 1981 г. выйшаў доўгачаканы слоўнік назваў населеных пунктаў Беларусі ў шасці тамах па ўсіх абласцях[1], які ўжо столькі гадоў задавальняе патрэбы карыстальнікаў розных профіляў ад гісторыкаў да працаўнікоў афіцыйных устаноў. Якая была патрэба ў падрыхтоўцы і выданні даведніка? (У далейшым для зручнасці і кароткасці мы будзем карыстацца назвамі „слоўнік“ — для выдання Я. Рапановіча, „даведнік“ — для рэцэнзаванага выдання). Ну, найперш тая акалічнасць, што за час, які прайшоў з выхаду ў свет слоўнікаў Рапановіча, апошнія сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Акрамя таго, за гэты самы час у сістэме населеных пунктаў краіны ў выніку знікнення адных і перайменавання другіх адбыліся пэўныя змены, якія даведнік і рэгіструе.
Чытаць далей →

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.)

У 22 томе БГА (2015)

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання: матэр. І Міжнар. навукова-практ. канферэнцыі (Мінск, 14–16 лістапада 2013 г.) / Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю ТАА «Інстытут рознічных тэхналогій “Менка”»; рэд. рада: Андрэй Кіштымаў, Захар Шыбека [і інш.]. Мінск: Тэхналогія, 2014. 295 с.

У 2014 г. выйшаў у свет навуковы зборнік “Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання”. Зборнік складаецца з матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску 14–16 лістапада 2013 г. Унікальнасць выдання ў тым, што ініцыятарам правядзення канферэнцыі і выпуску зборніка выступіла прыватная кампанія “Менка”. Паводле меркавання аднаго з рэдактараў выдання Захара Шыбекі, гэта пакуль першы і адзіны такі прыклад у нашай краіне. Чытаць далей →

ДОЎНАР, ЛАРЫСА І. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск: БДУКМ, 2012. 252 с.

У 22 томе БГА (2015)


Сёння Ларыса Доўнар – адзін з найлепшых даследчыкаў гісторыі кнігі ў Беларусі. Яна працуе на кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а да нядаўняга часу з’яўлялася і галоўным бібліятэкарам Аддзела рэдкіх кніг ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, паспяхова спалучаючы даследаванні і выкладанне з практычнай работай непасрэдна з кнігамі як прафесійны бібліятэкар. Л. Доўнар выдатна спраўляецца з усімі ролямі і знаёміць студэнтаў і зацікаўленых чытачоў з гісторыяй кнігі ў Беларусі. Гэтая гісторыя часам досыць складаная з-за змянення дзяржаўных межаў і палітычнага ладу, а таксама з прычыны палітызацыі пытанняў мовы і пісьменства.

У рэцэнзаванай кнізе – дапаможніку для студэнтаў па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства” названага ўніверсітэта — аўтар у большасці выпадкаў паспяхова адказвае на вострыя пытанні, карыстаючыся метадам, які практыкавалі паслядоўнікі histoire croisée. Праўда, тут не згадваецца ні наватарскі падыход, ні сам тэрмін, які з нядаўняга часу стаў модным сярод сацыёлагаў у Заходняй Еўропе. Тым не менш Л. Доўнар скрупулёзна раскрывае сутнасць праблемы, карыстаючыся міждысцыплінарным падыходам. Аўтар усведамляе, што праекцыя сучасных межаў беларускай нацыянальнай дзяржавы на данацыянальнае мінулае анахранічная, і гэта непазбежна выклікала б супярэчнасці, з якімі трэба лічыцца. Чытаць далей →

Рышард Радзік. Дапаможнік па дзяржаўнай ідэалогіі


Увесну 2004 г. у Мінску ўбачыў свет падручнік для вышэйшых школ пад назваю „Основы идеологии белоруского государства“[1]. У „Прадмове“ да яго напісана: „В идеологии должен быть, во–первых, мировоззренческий стержень. По мнению авторов книги, этим стержнем является белорусская гражданственность, национальное государственное сознание и патриотизм“ (4). Яшчэ не разгарнуўшы працу, можна задацца пытаннем: ці дапушчальна ў дэмакратычным, плюралістычным грамадстве абавязваць студэнцкую моладзь — будучую эліту краіны — засвойваць адзіны ідэалагізаваны малюнак (прыняўшы, што ён падаецца як звязнае цэлае, а не як дыскусія паміж прыхільнікамі розных ідэалагічных выбараў), які ахоплівае усе бакі грамадскага жыцця ў краіне? Калі такі падручнік выступае элементам палітычнай і ідэалагічнай індактрынацыі грамадства, то адказ павінен быць адмоўны.
Чытаць далей →