БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Беларуская гістарыяграфія ў ацэнках гісторыкаў

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных гісторыкаў, бачыць усё знутры і параўноўвае, яна не магла не выклікаць непакою.

Поўны тэкст прадмовы і адказаў беларускіх гісторыкаў на анкету БГА — PDF

Том 17, Сшыткі 1-2 (32-33) (Снежань 2010)

Да 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам

Свэн Экдаль. Бітва пад Танэнбергам і яе значэнне ў гісторыі ордэнскай дзяржавы. С.3-41.

Уда Арнольд. Танэнберг / Грунвальд як палітычны сімвал у ХІХ / ХХ ст. С.43-64.

Cлавамір Юзвяк. Ваеннапалонныя Нямецкага ордэна пасля бітвы пад Карановам 1410 г. С.65-88.

Генадзь Сагановіч. Танэнберг / Грунвальд / Дуброўна 1410: сімвалізацыя бітвы ў Беларусі. С.89-116

 

Прэзентацыі

Тымаці Снайдэр. Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы. С.117-124.

 

Артыкулы

Галіна Туміловіч. Расійскі царызм і шляхта Беларусі (1795–1863). С.125-154.

Алена Маркава. Школьная аснова выхавання нацыянальнай самасвядомасці ў БССР. С.155-190.

 

Публікацыі

Карл Фоделло. О состоянии евреев в России (публікацыя Я. Анішчанкі). С.191-224.

 

Гістарыяграфія

Беларуская гістарыяграфія ў ацэнках гісторыкаў (Генадзь Сагановіч). С.225-229.

Анкета БГА (Яўген Анішчанка, Георгі Галенчанка, Эмануіл Іофе, Андрэй Кіштымаў, Марына Сакалова, Захар Шыбека, Алег Яноўскі). С.230-254.

 

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Уладзімір Бажанаў. Палітыка ў навучальным інтэр’еры. С.255-277.

Максім Макараў. Важнае даследаванне пра гарады Беларусі і Ўкраіны. С.279-296.

Studia z dziejów Europy Wschodniej. Księga pamiątkowa dedykowana Profesorowi Arturowi Kijasowi w 70 rocznicę urodzin. Poznań, 2010 (Марцэлі Косман). С.297-300.

Między Odrą a Uralem. Księga dedykowana Profesorowi Władysławowi Andrzejowi Serczykowi. Rzeszów, 2010 (Марцэлі Косман). С.301-303.

Гвагньïні, Олександр. Хроніка Європейської Сарматії / Упорядкув. та пер. з пол. о. Юрія Мицика. Київ, 2007 (Алесь Бразгуноў). С.303-312.

Citko, Lilia. “Kronika Bychowca” na tle historii i geografii języka białoruskiego. Białystok, 2006 (Ігар Клімаў). С.313-318.

Seredyka, Jan. Kunigaikštytė ir plikbajoris: Zofija Radvilaitė-Dorohostaiska ir Stanisławas Tymińskis. Vilnius, 2010 (Марцэлі Косман). С.319-325.

Скочиляс, Ігор. Релігія і культура Західноï Волині на початку XVIII ст.: За материяламі Володимирського собору 1715 р. Львів, 2008 (Сяргей Каўн). С.325-328.

Gordziejew, Jezy. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789–1792). Kraków, 2010 (Цімафей Акудовіч). С.328-333.

Раманава Ірына, Махоўская Ірына. Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары. Вільня, 2009 (Анджэй Екацерынчук). С.334-343.

Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń, 2010 (Анастасія Ільіна). С.344-350.

Kościół katolicki na Wschodzie w warunkach totalitaryzmu i posttotalitaryzmu. Рod red. A. Gila, W. Bobryka. Siedlce – Lublin, 2010 (Эдмунд Ярмусік). С.350-358.

Адамковіч, Аляксандр. Беларусы ў Літве ўчора і сёння. Кн. І. Вільня, 2010 (Андрэй Антонаў). С.359-362.

 

Агляд перыёдыкаў

Публікацыі па гісторыі ў часопісах Беларусі за 2009 г. (Яўген Глінскі). С.363-414.

 

In memoriam

Юліуш Бардах як даследчык ВКЛ і яго спадкаемцаў (Марцэлі Косман). С.415-440.

Уладзімір Ісаенка (15.12.1928 – 30.06.2010) (Мікола Крывальцэвіч). С.441-450.

Павел Лойка (12.07.1958 – 22.10.2010) (Васіль Варонін). С.451-454.

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. С.455-456.

 

Contents.

(PDF)

Свэн Экдаль. Бітва пад Танэнбергам і яе значэнне ў гісторыі ордэнскай дзяржавы*

І

Нямецкі ордэн на тэрыторыі Прусіі ўяўляў сабою напрыканцы XIV ст. унутрана і знешне ўмацаваную тэрытарыяльную дзяржаву[1]. Выдатна арганізаваны, з выдатным кіраваннем, ён уладарыў на паўднёва-ўсходніх тэрыторыях Балтыкі. Адзіным, чаго яшчэ, здавалася, не хапала, была тэрытарыяльная сувязь з лівонскім адгалінаваннем Ордэна, якую можна было забяспечыць, падпарадкаваўшы Жамойць на Паўночным Усходзе і засцярогшы ад небяспекі шляхі зносін з Захадам прысваеннем Новай Маркі (Neumark). Абедзве задачы былі вырашаны напрыканцы XIV і на пачатку XV ст.: па Салінскім дагаворы 1398 г. Вітаўт (1392–1430), вялікі князь ВКЛ, перадаў Ордэну Жамойць у абмен на Усходнюю Судаву[2], таму што літоўцы ў той час збіралі сілы для барацьбы супраць татар (у наступным годзе яны пацярпелі цяжкае паражэнне ад татар на Ворскле), а ў 1402 г. Ордэн здолеў атрымаць Новую Марку ад венгерскага караля Жыгімонта, на той час маркграфа брандэнбургскага. Тым самым небяспека шляхам зносін для крыжаносцаў і наймітаў з Райха і з Заходняй Еўропы больш не пагражала, заставалася яна толькі там, дзе яшчэ не хапала невялікага злучальнага адрэзка паміж Новай Маркай і Прусіяй у паўднёвай Памераніі. Акрамя таго, у 1398 г. Ордэн выгнаў з Готланда так званых братоў-віталійцаў, і вялікая частка тэрыторый Балтыйскага мора была вызвалена ад марскіх разбойнікаў[3], так што з гэтага часу больш не існавала перашкод для гандлёвай дзейнасці багатых ганзейскіх гарадоў Прусіі — найперш тут можна назваць Данцыг, квітнеў таксама і ўнутраны гандаль Ордэна з цэнтрамі ў Мальбарку і Караляўцы. Здавалася, што гэтая незвычайная ордэнская дзяржава дасягнула піка сваёй моцы і ёй забяспечана бліскучая будучыня.
Чытаць далей →

Уда Арнольд. Танэнберг / Грунвальд як палітычны сімвал у ХІХ / ХХ ст.


У 1991 г. Свэн Экдаль апублікаваў у часопісе Journal of Baltic Studies артыкул пад загалоўкам „Танэнберг / Грунвальд — палітычны сімвал у Нямеччыне і Польшчы”[1]. Раней ён ужо неаднойчы звяртаўся да тэмы грамадскага ўспрымання бітвы[2] і займаецца ёю да гэтага часу[3]. Калі я, нягледзячы на гэта, усё ж бяруся за тэму рэцэпцыі бітвы, мяне падбадзёрвае надпіс, зроблены Свэнам Экдалем на асобным выданні 1991 г.: Пану Арнольдуякому я ўдзячны за імпульс да гэтага даследавання. Я не маю намеру папраўляць яго і не думаю, што здолею асвятліць пазначаную тэму лепш. Аднак калі я ўбачыў праект праграмы нашай канферэнцыі, а ў ім запланаваны даклад пана Экдаля пра ход бітвы, я палічыў сваім абавязкам звярнуцца да комплекснай тэмы палітычнай рэцэпцыі Танэнберга / Грунвальда ў XIX–XX ст., таму што інакш на канферэнцыі застаўся б не закрануты адзін важны аспект. Гэта адпавядае і ідэі Ежы Тапольскага, на якога спасылаецца сам Экдаль: „Абавязак кожнага гісторыка, калі ён хоча зрабіць свой унёсак у сучасную гістарыяграфію, — нястомна выступаць супраць міфаў у гісторыі”[4]. Чытаць далей →

Cлавамір Юзвяк. Ваеннапалонныя Нямецкага ордэна пасля бітвы пад Карановам 1410 г.


Пад час Вялікай вайны 1409–1411 г., у якой Польшча і ВКЛ процістаялі Тэўтонскаму ордэну ў Прусіі, паміж ваяўнічымі бакамі адбыліся дзве асабліва важныя для ходу ўсяго канфлікту бітвы — Грунвальдская (15 лі пеня 1410 г.) і Карановіцкая (10 кастрычніка 1410 г.). Калі першая з іх, дзякуючы свайму маштабу і вы нікам, дачакалася на працягу апошніх ста гадоў шматлікіх разнапланавых даследаванняў, то па дру гой дагэтуль існуе даволі сціплая гістарыяграфія[1]. Ас ноў ная перашкода пры вывучэнні абедзвюх бітваў заклю чаецца ў тым, што захавалася даволі невялікая коль касць першакрыніц, а сярод тых, якія ёсць у нашым распараджэнні, галоўнае месца, паводле дэталізаванасці апісання і пераканальнасці паказаных падзей, займае напісаная праз некалькі дзясяткаў гадоў пасля іх хроніка кракаўскага каноніка Яна Длугаша[2]. Вось чаму цяжка прэтэндаваць на дакладную і абсалютна бездакорную рэканструкцыю ходу абе дзвюх бітваў. Асабліва гэта датычыць бітвы пры Ка ра но ве, ход якой вядомы выключна з пераказу польскага храніста; прычым невядома, наколькі гэты пераказ адпавядаў рэчаіснасці. Аднак дзякуючы іншым захаваным крыніцам, асабліва дакументам колішняй канцылярыі вялікага магістра ў Мальбарку, якія апош нім часам інтэнсіўна вывучаюцца, можна пра ліць святло на некаторыя другарадныя, але не менш цікавыя аспекты гэтай бітвы. Адно з іх — пытанне пра стаўленне да ваеннапалонных пераможанага боку, якому і прысвечаны гэты артыкул.
Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Танэнберг / Грунвальд / Дуброўна 1410: сімвалізацыя бітвы ў Беларусі.


У гістарычным міфе прэзентуецца
сучаснасць, прыбраная ў адзенне мінулага.
Францішак Граўс

У сучаснай гуманістыцы прынята лічыць, што гісторыкі як аўтары гістарычнага наратыву „вынаходзяць” традыцыі, на якіх і паўстаюць калектыўныя ідэнтычнасці / нацыянальныя супольнасці. Вось жа пра фармаванне ідэнтычнасці беларускага грамадства і таго, што яно лічыць „сваім” мінулым, нямала можа паведаць  высвятленне пытанняў, як паўставаў і якія функцыі выконвае цяперашні міф Грунвальда ў Беларусі.
Чытаць далей →

Тымаці Снайдэр. Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы.


*Тэкст публічнага выступу прафесара гісторыі Ельскага ўніверсітэта Тымаці Снайдэра на прэзентацыі беларускага выдання яго кнігі „Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569–1999” (Мінск: Медысонт, 2010), што адбылася 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску.

Шчыра дзякую за запрашэнне, шчыра дзякую ўсім тым, хто прычыніўся да перакладу маёй кнігі на беларускую мову, шчыра дзякую вам усім за тое, што прыйшлі паслухаць лекцыю на замежнай мове, прычым не проста на замежнай мове, а яшчэ і з чужым для гэтай замежнай мовы акцэнтам. Вось жа шчыра вам усім удзячны, і яшчэ ўдзячны спадарам перакладчыкам-сінхраністам за іх працу. Чытаць далей →

Галіна Туміловіч. Расійскі царызм і шляхта Беларусі (1795 – 1863). Праверка на „высакароднасць”


Ключавым момантам у праблемным полі вышэйшая ўлада і прывілеяванае саслоўе на беларускіх землях (што справядліва таксама для Літвы і Правабярэжнай Украіны)[1] з’яўляюцца адносіны царызму да дробнай шляхты, якая складала тут пераважную большасць згаданага стану (на канец XVIII ст. каля 95%)[2]. Гэтая палітыка ўвасобілася ў так званым разборы шляхты. Вiдавочнасць гэтай высновы прызнаецца айчыннымi гiсторыкамi. Разам з тым, у спецыяльных даследаваннях да нядаўняга часу дадзеная праблематыка ў беларускай гістарычнай літаратуры была прадстаўлена лiтаральна лiчанымi працамi. Апошняе тычыцца адлюстравання як праблемы „разбору” шляхты, так і ў цэлым праблемы палітыкі Расійскай дзяржавы ў дачыненні да ўсяго дваранскага саслоўя ў названы перыяд[3].
Чытаць далей →

Алена Маркава. Школьная аснова выхавання нацыянальнай самасвядомасці ў БССР

Пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці ў падручніках 20-х г. XX ст.

*The work was supported by the grant SVV-2010-261705 „Patterns of Culture and Minority Social Practice in Modern Central European History”.

Падручнікі як крыніца гістарычнага даследавання часта недаацэньваюцца. Аднак яны з’яўляюцца каштоўным і ўнікальным матэрыялам, які характарызуе свой час. Аналізаваныя падручнікі адлюстроўваюць працэс фармавання новай нацыянальнай ідэнтычнасці, які адбываўся ў 20-я г. XX ст. у адносна нядаўна ўзніклай на палітычнай карце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Беларусь 20-х г., як адна з сацыялістычных рэспублік Савецкага Саюза, часта звязваецца з уяўленнем засілля паноўнай ідэалагічнай партыйнай цэнзуры, адназначнасцю партыйных установак і палітычных рэпрэсій, немагчымасцю суіснавання розных мадэляў нацыянальнай ідэнтычнасці і альтэрнатыўных уяўленняў пра этнагенэзіс, культуру і гістарычнае мінулае Беларусі. Перыяд беларусізацыі 20-х г. пераконвае нас у адваротным. Як сведчаць матэрыялы, гаворка ідзе пра перыяд несфармаваных грамадскіх структур, няпоўнага сацыяльнага складу насельніцтва з пераважнай доляй сялянства і нешматлікай нацыянальнай інтэлігенцыяй, нестабільнымі палітычнымі межамі з неадпаведнай ім этнічнай тэрыторыяй. На працягу дадзенага перыяду фармавалася сістэма нацыянальнай адукацыі і праходзіла інтэнсіўная ўнутрыпалітычная барацьба за шляхі наступнага культурнага, эканамічнага і палітычнага развіцця дзяржавы. Адначасова гэты перыяд характарызуецца няўстойлівасцю семантычных структур і наяўнасцю альтэрнатыўных падыходаў да разумення нацыянальнай гісторыі і нацыянальнай ідэнтычнасці. Даследаванне падручнікаў як каштоўных крыніц, што адлюстроўваюць тагачасныя тэндэнцыі разумення гістарычнага мінулага, нацыянальнай ідэнтычнасці і беларускасці як такой у яе шырокім разуменні дапаможа нам у гэтым разабрацца.
Чытаць далей →

Карл Фоделло. О состоянии евреев в России (публікацыя Я. Анішчанкі).

Карл Фоделло

Тетрадь 2-я

О состоянии евреев в России

* Заканчэнне. Пачатак публікацыі гл. у БГА Т. 16, сш. 31, с. 513–539.

Нечто о еврейских обществах в Польше вообще, о раввине, о хазоне или уставщике, о иерушальмах, о шамаше, о шохате, о товариществах в еврейском обществе, о подати по кагалу, о Рохаше, о синагоге и предложения к исправлению всего еврейскаго общества.

Нечто о еврейских обществах в Польше вообще

Каждое еврейское общество вообще состоит из весьма немногих зажиточных, из большаго числа таковых, которые имеют насущный хлеб свой и из самаго большого числа неимущих. К первому разряду принадлежат большею частию купцы, подрядчики, стряпчие, комиссионеры, ростовщики и т. п. Ко второму — ремесленники, так называемые факторы, рабочие люди и т. д. К последнему же — многочисленная толпа умышленных и неумышленных нищих. (О нравственном и физическом состоянии евреев, о воспитании и характере, одним словом, о всем житии и бытии их изложено в первой части сей тетради и в трактате моем на французском языке, хранящемся в еврейском комитете под заглавием „О состоянии евреев в России”.) Чытаць далей →

Беларуская гістарыяграфія ў ацэнках гісторыкаў (Генадзь Сагановіч)


Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца звычайна наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных гісторыкаў, бачыць усё знутры і параўноўвае, яна не магла не выклікаць непакою.

Справа не столькі ў агульных праявах крызіснага стану гістарыяграфіі і гуманітарных навук у цэлым, — такіх, як заняпад гуманітарнай культуры, зніжэнне сацыяльнага статусу навукоўца, камерцыялізацыя навукі і г. д. Хоць і яны ў Беларусі праяўляюцца яшчэ вастрэй. Прыкладам, па ўплывах на масавую гістарычную свядомасць грамадства прафесійныя гісторыкі цяпер у нас, як падаецца, прыкметна саступаюць напору паранавуковага гісторыяпісання, так званай „гісторыі-на-продаж”. Прывычнымі сталі і даўнія недахопы гістарычнай навукі, што раней выклікалі хоць сцішаныя галасы незадаволенасці, — такія, як структурная непаўнавартасць дысцыпліны, ухіленне ад крытычнага агляду яе стану, адсутнасць абмеркавання праблем тэорыі і метадалогіі гісторыі ды інш. Чытаць далей →

Анкета БГА


1. Як Вы ацэньваеце сістэму падрыхтоўкі навуковых кадраў у Беларусі (патрабаванні ды дысертацый, працэдура прысваення навуковых ступеняў і званняў, спецсаветы па абароне, роля ВАКа)?

2. Ці задавальняюць Вас цяперашнія ўмовы вытворчасці гуманітарных ведаў (ад выбару тэматыкі да магчымасцяў архіўнабібліятэчных пошукаў, апрабацыі і публікацыі даследаванняў)?

3. Што змянілася ў прафесійных „стандартах” сучаснай беларускай гістарыяграфіі параўнальна з гістарычнай навукай БССР і гістарыяграфіямі суседзяў? Як можна ацэньваць якасць яе навуковай прадукцыі?
Чытаць далей →

Уладзімір Бажанаў. Палітыка ў навучальным інтэр’еры


*Ровдо, Владимир В. Сравнительная политология: в 3 ч. Ч. 3: Политическая система Республики Беларусь. Вильнюс: ЕГУ, 2009. 352 с.

Стан палітычнай навукі ў Беларусі павінен нас вельмі турбаваць. З’явіўшыся на пачатку 1990-х г., яна прадэманстравала публіцы пакуль невялікую колькасць  і значных прац. Палітычная навука ў нас у асноўным не выходзіць за рамкі навучальнай літаратуры. Выдаўцы ў лепшым выпадку прапаноўваюць аўтарам выправіць надпіс „навуковая манаграфія” на „навучальны дапаможнік”, запэўніваючы, што толькі ў гэтым выпадку яна бу дзе купляцца, г. зн. акупляцца ў той або іншай меры. З асаблівым жаданнем бяруць да выдання падручнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, бо ў гэтым выпадку ўзрастае верагоднасць іх набыцця навучальнымі ўстановамі. Але без навукі падручнікі паўтараюць стандартны набор паняццяў „времен очаковских и покоренья Крыма”. Чытаць далей →